«Фінансуем у поўным аб'ёме». Зарплата бюджэтнікаў у жніўні ўпала на 59 рублёў

Сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый і прыраўнаваных да іх у жніўні склаў 1238,5 рублёў. Яна знізілася на 59 рублёў у параўнанні з ліпенем. Зніжэнне рэальнай зарплаты (з улікам інфляцыі) за месяц склала 4,6%.

c4_1656605990_1656606011.jpg


Суадносіны сярэдняй зарплаты ў бюджэтных арганізацыях і ў цэлым па краіне ў траўні склала 74,3%.

У сектары дзяржкіравання сярэдняя зарплата ў жніўні склала 1892 рубля. Яна знізілася ў параўнанні з ліпенем на 156,7 рублёў.

У адукацыі сярэдні заробак склаў 1070,2 рублёў, што на 60,9 рублёў менш, чым у ліпені, у тым ліку ў настаўнікаў 1285,3 рублёў (мінус 43,9 рублёў у параўнанні з чэрвенем), у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі — 999,7 рублёў (мінус 54,7 рублёў), а ў прафесарска-выкладчыцкага складу — 1682,1 рублёў (мінус 162,5 рублёў).

У ахове здароўя намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў жніўні знізілася на 48,7 рублёў да 1381,1 рублёў. У лекараў сярэдні заробак склаў 2349,5 рублёў, або на 130,6 рублёў больш, чым у ліпені, а ў сярэдняга медыцынскага персаналу — 1339,3 рублёў (мінус 71 рубель).

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў паведаміў, што па выніках студзеня-верасня дэфіцыт бюджэту складзе 2,3 млрд беларускіх рублёў ($0,9 млрд). «У нас быў планавы дэфіцыт у памеры каля 2,8 млрд беларускіх рублёў. Па выніках 9 месяцаў дэфіцыт каля 2,3 млрд рублёў. Гэта значыць, мы ў планавых параметрах ідзем. Асаблівых праблемных пытанняў няма, усё фінансуем у поўным аб'ёме», — сказаў міністр.

У 2023 годзе Мінфін чакае дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на ўзроўні 3-4 млрд беларускіх рублёў ($1,2-1,6 млрд па бягучым курсе).

«Бюджэт мы плануем з дэфіцытам, таму што пакуль ёсць тэндэнцыя, што нашы кан'юнктурныя даходы ў поўнай меры не аднаўляюцца — калій, нафта. Пэўны памер дэфіцыту будзе, але ён будзе забяспечаны рэсурсамі для таго, каб прафінансаваць выдаткі. Пакуль мы папярэдне гаворым пра сумы паміж 3-4 млрд беларускіх рублёў», — сказаў Селіверстаў.

Нагадаем, што параметры выканання бюджэту ў Беларусі «засакрэчаныя». 12 ліпеня стала вядома, што Міністэрства фінансаў перастала публікаваць прэс-рэлізы аб выкананні бюджэту і выдаліла з сайта справаздачы за папярэднія месяцы гэтага года.

Паводле reform.by, АФН