Яго больш няма. Сёння — апошні працоўны дзень H&M у Беларусі

Роўна месяц таму зачыніўся магазін у ГЦ «Galleria Minsk». Вось настаў дзень, калі рэтэйл канчаткова сышоў з краіны: у ГЦ «Palazzo» краме H&M засталося працаваць лічаныя гадзіны. «Onliner» паказаў, якая цяпер тут абстаноўка і ці варта ехаць па пакупкі.



opera_snimok_2022_11_30_180737_people.onliner.by.png

Хоць сёння і апошні дзень працы крамы, якая канчаткова зачыніцца ў 22 гадзіны вечара, рэчы брэнда можна знайсці ў стоках і на рознага роду барахолках. Сёння ж здаецца, што крама прадае паветра, а не адзенне — паліцы практычна пустыя. З наведвальнікаў — тры-пяць чалавек на два паверхі, нават персаналу тут больш.

Ніякага ажыятажу няма, можна было не стаяць у чарзе першыя дні пасля паведамлення аб распродажы рэшткаў. Хоць цяпер і асартыменту практычна ніякага няма. На другім паверсе запар пустыя стэлажы, як быццам гэта крама мэблі. Мужчынскіх рэчаў таксама няма.

f82eee870d048c6975f2430b6252c121.jpeg


Калі нешта вам падыдзе з таго асартыменту, што застаўся, то кошт вас прыемна здзівіць. Сёння на ўсе тавары зніжка 70% (кошт напісаны без уліку), нават на тыя тавары, што ўжо знаходзяцца на акцыі. Так што паспяшайцеся. Бо святло ўжо выключаюць…

Сетка H&M прыйшла ў Беларусь тры гады таму. Першы магазін шведскага мас-маркета адкрывалі з натоўпамі народу. Праз два месяцы ў сталічным «Palazzo» запрацаваў другі магазін, яшчэ адна кропка адкрылася ў Гродне ў ГПЦ «Triniti».

b2def1181a50168bb66d77b67a103c20.jpeg


Пасля расійскага ўварвання ва Украіну і саўдзелу ў ім Беларусі краіну пакінуў шматлікі замежны бізнес.

У Мінску закрыліся крамы «Calvin Klein» і «Tommy Hilfiger». З рынку сышлі «IKEA» і «Jysk». У «ІКЕА» тут не было крам, але кампанія закупляла ў краіне лес і ўкладвалася ў дрэваперапрацоўчыя прадпрыемствы.

«На фоне бягучых падзей вайны ва Украіне» спыніла дзейнасць у Беларусі кампанія «Henkel» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў бытавой хіміі, касметычных і будаўнічых тавараў. Яму належаць такія брэнды, як «Persil», «Losk», «Schwarzkopf», «Syoss», «Ceresit», «Момент» і іншыя.

Прыпынілі працу з Беларуссю такія папулярныя сервісы браніравання жылля, як Airbnb і Booking.com. Прыпыніла дастаўку грузаў і пасылак у Беларусь і Расію міжнародная кампанія экспрэс-дастаўкі DHL. Амерыканскі пастаўшчык паштовых і кур'ерскіх паслуг FedEx таксама 4 сакавіка заявіў аб прыпыненні дзейнасці на беларускім рынку. UPS заявіла, што спыняе «...усе міжнародныя перавозкі ў Беларусь і з Беларусі».

Сышоў з Беларусі сэрвіс таксі «Bolt». Раней паведамлялася, што кампанія збіраецца інвеставаць у Беларусь некалькі мільёнаў долараў.

Тэхналагічныя кампаніі «Cisco Systems», «Intel» і «AMD» заявілі, што спыняюць пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расію і Беларусь у сувязі з новымі санкцыямі ЗША. За імі пайшлі «сумежныя» кампаніі — з рынку гульняў Беларусь выключыла EA Games, якая спачатку выдаліла расійскія і беларускія каманды са сваіх гульняў NHL і 2022 FIFA, а затым абвясціла аб спыненні продажаў сваіх прадуктаў у Расіі і Беларусі.

Польская студыя «CD Projekt Red», распрацоўшчык гульняў «Cyberpunk 2077» і «Вядзьмак», заявіла, што прыняла рашэнне спыніць усе продажы ў Расію і Беларусь.


Спыніў экспарт грузавікоў і камплектуючых у Расію і Беларусь аўтамабільны канцэрн «MAN».  «Maersk», адна з найбуйнейшых кампаній, якая спецыялізуецца на марскіх грузавых перавозках, заявіла аб спыненні прыёму заказаў на перавозку грузаў у Беларусь і з яе.

Найбуйнейшы маркетплэйс БАДаў «iHerb» заявіў на сваім сайце, што з 28 лютага «ў сувязі з бягучымі падзеямі» вымушаны часова спыніць апрацоўку новых заказаў для адпраўкі ў Расію і Беларусь.

Гэты спіс далёка не поўны, аднак і ён уражвае. Нават пры тым, што многія кампаніі спынілі сваю дзейнасць у Расіі, але не пакінулі Беларусь.