Кожны трэці беларус не робіць буйных пакупак, хоць заробкі выраслі
Сярод даных, публікацыя якіх знікла ў апошні час, — пашыраныя звесткі аб зберажэннях і пакупніцкіх паводзінах беларусаў.
![_minsk_kamarouka_koszty_pradukty_270322_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg _minsk_kamarouka_koszty_pradukty_270322_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg](/img/v1/images/_minsk_kamarouka_koszty_pradukty_270322_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раней Нацбанк рэгулярна дзяліўся вынікамі апытання, дзе было відаць, якія віды буйных пакупак робіць насельніцтва, і ці лічаць наогул жыхары Беларусі той ці іншы перыяд спрыяльным часам, каб рабіць значныя выдаткі, піша тэлеграм-канал «Вашы грошы».
Ужо тройчы мы праводзілі апытанні сярод нашых чытачоў, каб запоўніць гэты прабел у інфармацыі. Пакуль відавочна, што нашы дадзеныя ў цэлым адпавядаюць тым, якія раней адсочваў і публікаваў Нацбанк. І нягледзячы на тое, што наша апытанне не прэтэндуе на рэпрэзентатыўнасць, дынаміка адказаў дазваляе рабіць некаторыя цікавыя высновы.
Глядзіце таксама
![Беларуская эканоміка: Вынікі 2023 года Дзмітрый Крук: Беларуская эканоміка нагадвае картачны дамок](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo.jpg_1.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Па-першае, як раней паказвалі і дадзеныя Нацбанка, траціна беларусаў за апошнія тры месяцы не рабіла буйных пакупак. Хоць заробкі нават у доларавым выражэнні цяпер знаходзяцца на гістарычных максімумах.
Па-другое, прыкметна выраслі выдаткі на кампутарную і тэлефонную тэхніку. Паводле нашага апытання, у студзені такія выдаткі мела амаль чвэрць рэспандэнтаў.
Апытанні Нацбанка ў канцы 2021 года да такіх адносілі толькі 17% апытаных. Рост выдаткаў тут можа сведчыць аб тым, што санкцыі ўсё ж такі дзейнічаюць: наўпрост — зніжаючы асартымент прадукцыі, і ўскосна, робячы даражэйшай тую тэхніку, якая больш доўгімі шляхамі з'яўляецца на прылаўках.
Глядзіце таксама
![Сярэдні заробак: Як хлусяць чыноўнікі «Завышаюць прыкладна на траціну». Як чыноўнікі хлусяць пра сярэдні заробак](/img/v1/images/_hroszy___rubli___kapejki__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1_logo.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Зрэшты, тое, што апошняе апытанне праходзіла ў студзені, таксама магло адыграць сваю ролю — сярод пакупак да зімовых святаў нярэдка была кампутарная тэхніка і тэлефанія.
Па-трэцяе, рэзкае зніжэнне выдаткаў на адпачынак і паездкі можа быць звязана з сезоннасцю.
Аднак, трэба ўлічыць, што цяпер многія зімовыя курорты, нават тыя, якія знаходзяцца адносна блізка і не моцна б'юць па кашальку, недаступныя беларусам з-за праблем з візамі, чэргаў на межах і адсутнасці звыклага авія або чыгуначнага злучэння.
![statystyka_bujnyja_pakupki.jpg statystyka_bujnyja_pakupki.jpg](/img/v1/images/statystyka_bujnyja_pakupki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)