Літва перадала беларускаму рэжыму дроны пасля пачатку пратэстаў

Еўрасаюз купіў для беларускай улады 15 дронаў, функцыя якіх — адсочванне. Гэта выклікае заклапочанасць, паколькі яны могуць быць выкарыстаныя супраць пратэстоўцаў, піша euobserver.com.

perduoti_dronai_sudexpertgovby_nuotr_85415615.jpg

Літоўская паліцыя 16 верасня перадала абсталяванне Беларускаму дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз — гэта адбылося ўжо тады, калі беларуская міліцыя жорстка распраўляліся з пратэстуючымі, збівала іх.
А Савет ЕС выдзеліў 850 000 еўра на праект суседства, які ажыццяўляюць Літва і Латвія.
Супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, падобна, ішло насуперак з гучнымі заявамі ЕС аб ​​падтрымцы дэмакратычнага руху. Актывісты-апазіцыянеры асцерагаюцца, што дроны могуць быць выкарыстаныя супраць іх — напрыклад, для ідэнтыфікацыі асобных людзей і іх арышту.
Дроны будуць лётаць "не толькі ў сталіцы, але і ў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях", пісаў на сваім сайце Беларускі дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Кожны з дронаў абсталяваны "фота- і відэаапаратурай, якая дае магчымасць якаснага адлюстравання месца дзеяння і спрыяе хуткаму расследаванню працэсу", — пазначана на сайце.
Літва сцвярджае, што дроны ў верасні былі перададзеныя, паколькі такімі былі ўмовы падпісанага пагаднення, піша EUobserver. Аднак Вільня "спыніла ўсе плацяжы, звязаныя з агульнымі праектамі ЕС і Беларусі з 9 жніўня", калі пачаліся пратэсты. Паведамляецца, што гэтыя дроны пакуль у Беларусі не выкарыстоўваліся. Акрамя таго, паведамляецца, што яны не могуць быць выкарыстаныя супраць пратэстоўцаў.
"З-за тэхнічных асаблівасцяў дронаў іх нельга выкарыстоўваць для ідэнтыфікацыі канкрэтных асоб, паколькі яны прызначаны для фіксацыі маштабных злачынстваў або расследаванняў на месцах здарэння", — сказана ў паведамленні.
Па дадзеных ЕС, у рамка х заключаных пагадненняў Беларусь можа выкарыстоўваць гэтыя дроны толькі для выканання мэтаў, устаноўленых у праекце. Гэта "катастрофы, стыхійныя бедствы, экалагічныя катастрофы".
Аднак Літва, Латвія і Беларусь называюць розныя спосабы выкарыстання дронаў. Дроны павінны выкарыстоўвацца для "аховы мяжы, дапамагаць у выпадку няшчасцяў і катастроф", указаў латвійскі дыпламат. Ён сказаў, што дроны прызначаныя для адсочвання сітуацыі "ў прыгранічных зонах і для экспертызы пры расследаванні крымінальных злачынстваў".
Беларускі дзяржаўны камітэт судовых экспертыз адзначае, што дроны "павінны былі выкарыстоўвацца для аналізу катастроф, выкліканых чалавекам ці з'явамі прыроды, ДТЗ, пры пошуку людзей у лясах".
"Мы спадзяемся, што дроны будуць выкарыстоўваць па прызначэнні", — выказаў надзею літоўскі дыпламат.
Дэпартамент Літвы абверг інфармацыю аб тым, што 16 верасня Літоўская паліцыя перадала беларускаму боку 15 дронаў. "Самі беларусы купляюць абсталяванне, Літоўская паліцыя ў гэтым не ўдзельнічае, яна не можа ўплываць на закупкі. Сродкі выдзеліла ЕК. У адпаведнасці з праектам, грошы ЕК Літоўская паліцыя перавяла Беларускаму дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз 8 траўня 2020 года", — сказана ў паведамленні паліцыі.
Па дадзеных Дэпартамента паліцыі, ЕК 8 кастрычніка абмяркуе ход далейшых праектаў з Беларуссю.
Паведамляецца, што гэта "бытавыя" дроны, ніякага дадатковага абсталявання на іх няма, іх можна купіць у любой спецыялізаванай краме. У адпаведнасці з апісаннем праекта, гэтыя дроны могуць выкарыстоўвацца для здымкі вялікіх месцаў здарэння.
delfi.lt