Міністэрства антыманапольнага рэгулявання замарозіць кошты
У Беларусі імкліва растуць кошты на сацыяльна значныя тавары.
Калі яны працягнуць павялічвацца, Міністэрства антыманапольнага
рэгулявання і гандлю можа ўвесці часовае рэгуляванне — аб гэтым
паведамілі ва ўстанове.
У гэтым годзе дынаміка спажывецкіх коштаў складваецца ў рамках прагнозаў. Прырост у чэрвені ў параўнанні да снежня 2018 склаў 2,9%. Калі параўноўваць з чэрвенем мінулага года — то на 5,7%. Гэта пры тым што прагноз быў 3,5% і 6,3% суадносна.
Аднак цягам 2019-га года захоўваецца падвышаная дынаміка росту коштаў — у гадавым выражэнні, на ўзроўні 5,5-6,2%. Асабліва заўважна павысіліся кошты на значныя тавары.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання можа рэгуляваць кошты на сацыяльна значныя тавары не болей 90 дзён цягам аднаго году. У спіс уваходзіць свежая рыба сямейства карпавых, свежазамарожаная рыба ў тушках, сметанковае масла, мука пшанічная, алей сланечны і рапсавы, цукар белы, соль, камячкі аўсяныя, макароны не з цвёрдых сартоў пшаніцы, рыс, грэцкая крупа, хлеб жытні і жытна-пшанічны, гавядзіна, свініна, мяса кураў і цыплянятаў-бройлераў, яйца, малако, кефір, смятана, тварог, дзіцячыя сумесі, кансервы і сокі.
Сітуацыя на рынку можа паскорыць гадавую інфляцыю і знізіць даступнасць гэтых тавараў для людзей. Каб пазбегнуць гэтага, Міністэрства рэкамендуе не павышаць максімальныя гандлёвыя надбаўкі на асноўныя сацыяльна значныя тавары. Напрыклад, на гавядзіну і свініну, акрамя бязкостнага мяса, надбаўка не можа быць болей 20%.
Калі ж нічога не зменіцца і кошты працягнуць расці, Міністэрства можа ўвесці часовае коштавае рэгуляванне на гэтыя тавары - паведамілі ў антыманапольным ведамстве.
Паводле TUT.BY