МВФ: Рызыкі ў эканоміцы Беларусі істотна змешчаныя ў бок пагаршэння сітуацыі
Афіцыйным органам Беларусі неабходна прыняць рашучыя меры ў адказ на з'яўленне пагроз для эканамічнай стабільнасці. Пра гэта гаворыцца ў ацэнцы выканаўчага савета дырэктараў МВФ паводле вынікаў абмеркавання пятага постпраграмнага маніторынгу з Беларуссю.
Міжнародны валютны фонд прагназуе захаванне марудных тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі і цяжкую сітуацыю з плацежным балансам у кароткатэрміновай перспектыве. "Рызыкі істотна змешчаны ў бок пагаршэння сітуацыі. У прыватнасці, далейшае пагаршэнне сальда рахунку бягучых аперацый ці фінансавага рахунку можа павялічыць націск на рэзервы і беларускі рубель", — адзначаюць эксперты фонду.
Паводле іх меркавання, рызыкі ў банкаўскай сферы таксама застаюцца адной з прычын для трывогі, у тым ліку ў сувязі з усё яшчэ хуткім ростам крэдытавання ў замежнай валюце.
Адзначыўшы "з'яўленне пагроз для макраэканамічнай стабільнасці і скарачэнне буферных рэзерваў для правядзення палітыкі", выканаўчыя дырэктары МВФ рэкамендавалі
афіцыйным органам "прыняць рашучыя эканамічнай палітыкі ў адказ для ўпарадкаванага змякчэння гэтых рызык".
У прыватнасці ў МВФ пагадзіліся з меркаваннем экспертаў, што для аднаўлення ўнутранай і знешняй збалансаванасці і паляпшэння сярэднетэрміновых перспектыў росту неабходна ўзмацненне жорсткасці
макраэканамічнай палітыкі, а таксама глыбокія структурныя рэформы.
Дырэктары МВФ лічаць неабходным прыпыніць у Беларусі павышэнне заработнай платы на працягу 2014 года і рэзка скараціць дырэктыўнае крэдытаванне з яго поўнай паэтапнай ліквідацыяй у сярэднетэрміновай
перспектыве. На іх думку, астатняе дырэктыўнае крэдытаванне трэба ажыццяўляць поўнасцю праз Банк развіцця, каб стымуляваць працу дзяржаўных банкаў на камерцыйнай аснове і спрыяць паляпшэнню
размеркавання крэдыту ў эканоміцы.
Дырэктары прыйшлі да агульнага меркавання, паводле якога збалансаваны бюджэт будзе абгрунтаваным мэтавым бюджэтным паказчыкам на наступны год, хоць у выпадку недастатковага прагрэсу ў спыненні
дырэктыўнага крэдытавання будзе неабходна паставіць мэтай дасягненне прафіцыту.
У МВФ лічаць, што скарачэнне маштабаў інтэрвенцый на валютным рынку будзе спрыяць змяншэнню знешніх дысбалансаў і захаванню афіцыйных рэзерваў. Узмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі
дапаможа стрымаць інфляцыйны націск і прадухіліць празмерную карэкціроўку валютнага курсу. Акрамя таго, на думку экспертаў фонду, пераход да палітыкі, заснаванай на таргетаванні грашовай базы, можа
ўмацаваць давер да палітыкі, што праводзіцца, і спрыяць падрыхтоўцы ўвядзення рэжыму таргетавання інфляцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве.
Дырэктары МВФ віталі зробленыя апошнім часам захады па стрымліванні банкаўскага крэдытавання ў замежнай валюце, але заклікалі да бесперапыннага ўважлівага маніторынгу падзей у гэтай сферы. Яны
рэкамендавалі больш пільна сачыць за новымі дэпазітнымі інструментамі, якія ствараюць для банкаў курсавыя рызыкі.
Дырэктары падкрэслілі ключавое значэнне больш глыбокіх структурных рэформ для ўстойлівага неінфляцыйнага эканамічнага росту. Яны віталі прыняцце афіцыйнымі органамі плана сумесных дзеянняў і
рэкамендавалі яго своечасовае выкананне.
Тым не менш дырэктары МВФ падкрэслілі, што неабходна значна больш маштабная праграма рэформ з канцэнтрацыяй мер у пачатку перыяду, уключаючы комплексную лібералізацыю цэн, дэталёвую стратэгію і значныя першыя захады па скарачэнні ролі дзяржавы ў эканоміцы і ўмацаванні мер сацыяльнай абароны.
У МВФ таксама палічылі, што "падтрымка новай дамоўленасці з фондам будзе залежаць ад цвёрдай прыхільнасці Беларусі комплекснаму пакету мер для правядзення такіх рэформ у спалучэнні з
рашучай макраэканамічнай палітыкай".
Варта адзначыць, што выканаўчы савет, які вызначае палітыку МВФ і адказвае за большасць рашэнняў, складаецца з 24 выканаўчых дырэктараў. Іх прызначаюць восем краін з найбольшымі квотамі ў
фондзе.
Нагадаем, 10 кастрычніка Савет міністраў і Нацбанк прынялі план сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі. План уключае маштабныя меры па
прыватызацыі дзяржуласнасці, абмежаванні крэдытавання дзяржпраграм, рэфармаванні пенсійнай сістэмы.
Гэтым планам прадугледжана таксама правядзенне кансультацый з прадстаўнікамі МВФ аб магчымасці атрымання фінансавання ў межах новай крэдытнай праграмы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН