Рэальная інфляцыя ў Беларусі ў чарках і шкварках — якая яна?

Аналіз эканамічнага становішча краіны пры дапамозе індэкса «ЧаркаШкварка» аказаўся надзіва эфектыўным. Таму «Нашы грошы» вырашылі пашырыць сферу прымянення народнага эталона дабрабыту. Гэтым разам эксперты паспрабавалі вымераць у чарках і шкварках інфляцыю.

d_liqrnxuaa476a.jpg

«Доўга думалі, як назваць гэтую з'яву, пакуль не нарадзілася немілагучная “Чаршварфляцыя”. Такім чынам, давайце разбірацца, сталі мы багацей або бядней», — кажуць эксперты.

Даведка:Пасля таго, як Лукашэнка калісьці сказаў, што нашаму народу трэба «чарка і шкварка», беларускія эканамісты распрацавалі індэкс «Чарка-шкварка». Гэты індэкс складаецца з кошту 100 грамаў свініны і 100 грамаў гарэлкі і разлічваецца на падставе звестак Белстата.

Яны зыходзяць з таго, што мы ведаем, колькі каштавала чарка і шкварка (а менавіта — 100 грамаў бескасцёвай свініны і 100 грамаў гарэлкі) год таму, і колькі яна каштуе цяпер. Адпаведна, параўноўваючы гэтыя значэнні, мы можам дакладна разлічыць гадавую інфляцыю ЧШ і ўбачыць, наколькі інфляцыя чаркі і шкваркі адрозніваецца ад афіцыйнага росту коштаў у краіне. Бо прапаганда нам заяўляе, што інфляцыя дасягнула рэкордна нізкага ўзроўню, але апытанні паказваюць, што беларусы гэтага зусім не адчуваюць.

Калі мы пакажам вам, што атрымалася ў нас, можаце самі вырашыць, якая «арыфметыка» падаецца вам больш праўдзівай.

Такім чынам, калі мы паглядзім інфляцыю па Белстату з пачатку 2020 года, то ўбачым два асобныя сегменты: да пачатку вайны і пасля. Да вайны інфляцыя была стабільна вышэй, чым індэкс чаркі і шкваркі. Гэта значыць, што рост коштаў быў, але пры гэтым дзяржава імкнулася змякчаць для ядзернага электарату цэнавы ціск па такіх сацыяльна значных прадуктах як свініна і гарэлка. У выніку насельніцтва, па сутнасці, не так востра адчувала змены, цэны раслі, але разам з імі расла і зарплата, пры гэтым цэны на свініну і гарэлку захоўвалі стабільнасць.

І ў выніку, калі глядзець на свет праз прызму ЧШ, усё атрымлівалася вельмі нават стабільна.

Усё змяніла вайна. Ужо з самага яе пачатку мы бачым, як дзве крывыя, інфляцыі і «Чаркашкваркі», сутыкаюцца. Рэзкая разбалансіроўка эканомікі прывяла да таго, што кошты на гарэлку і свініну рванулі ўверх, а афіцыйная інфляцыя за імі перастала паспяваць. Крыху пазней інфляцыя скакнула вышэй, а праз некаторы час крывыя цалкам разышліся ў розныя бакі — кожная пайшла сваёй дарогай.

2023_443_7_85_1280x1279.webp

Адбылося гэта таму, што кіраваннем коштамі ў Беларусі заняліся ў ручным рэжыме. Усе мы ведаем, што адбываецца, калі беларускія чыноўнікі назойліва спрабуюць утаймаваць свабодны рынак.

Афіцыйны ўзровень інфляцыі са жніўня 2022 года пачаў няўмольна зніжацца, скаціўшыся за год з 18% да 3%. Але кошт чаркі і шкваркі працягнуў рост. За першыя паўгода ад пачатку вайны гадавая чаршкварфляцыя паскорылася з 13% да 17%, а цяпер трымаецца на ўзроўні каля 15%.

У выніку па стане на ліпень мы бачым два паказчыкі інфляцыі: першы — афіцыйны, ад Белстата, паказвае цуды з 3%. А вось чаршкварфляцыя настойвае, што кошты цяпер растуць у раёне 15% за год. Які паказчык вам падаецца больш дакладным?

Апытанні, якія мы праводзілі нядаўна, паказваюць, што палова нашых чытачоў адчувае інфляцыю на ўзроўні ад 14% і вышэй.

Чаму ж расце кошт ЧШ? У першую чаргу за кошт росту коштаў на гарэлку. Улады дзесяцігоддзямі падсаджвалі насельніцтва на танны дурман, і цяпер, калі вельмі патрэбныя грошы, могуць сабе дазволіць кошт яго трохі прыпадняць. Акрамя гэтага, на размеркаванні алкаголю ў Беларусі сядзяць «паважаныя людзі», якія могуць пакрыўдзіцца, калі ты пачнеш іх больш жорстка рэгуляваць.

А зараз давайце правядзем яшчэ адно цікавае параўнанне — паглядзім, як суадносіцца рост рэальнай заработнай платы ад Белстата ў адносінах да заработнай платы, выяўленай у чарках і шкварках.

І зноў мы бачым, што з 2020 года да пачатку вайны гэтыя два паказчыкі крочылі побач з адзін з адным, прычым зарплата ў ЧШ расла нават крыху больш — урад клапаціўся пра дабрабыт тых, хто дакладна правільна прагаласуе. Разлад пачаўся з лютага 2022 года. Спачатку тэмп росту зарплаты ў абодвух эквівалентах (грашовым і чарка-шкварачным) паваліўся за мяжу адмоўных велічынь. І яны боўталіся «ніжэй за плінтус» больш за год. Потым мы ўбачылі пераможны ўзлёт рэальнай заработнай платы, пра які вы так часта чулі з усіх прапагандысцкіх прасаў.

Але вось зарплата ў ЧШ не паказвала такіх поспехаў, толькі ў канцы вясны яна пераадолела нулявы парог і павольна паднялася да некалькіх адсоткаў росту, прычым, як мы бачым, гэты рост пачынае згасаць.

2023_444_7_86_1280x1280.webp

І зноў мы бачым, што падлікі з выкарыстаннем індэкса ЧШ паказваюць вынікі, якія здаюцца беларусам нашмат больш рэалістычнымі за эканамічныя казкі з тэлевізара.

Вельмі часта можна пачуць, як людзі ўпэўненыя, што пакупніцкая здольнасць іх заробкаў максімум засталася той жа, а часцей — нават упала. Гэта сведчыць пра тое, што статыстычны Франкенштэйн, у якасці якога Белстат прадстаўляе сярэдняга беларуса з яго марнаваннямі і заробкамі, вельмі мала падобны на большасць нашых і вашых суседзяў. А вось калі за апорную кропку ўзяць матэрыяльныя і блізкія кожнаму арыенціры, то карціна вымалёўваецца нашмат больш зразумела.

Такім чынам, мы разлічылі паказчык, які дазваляе нам скарэктаваць разыходжанне паміж нашымі адчуваннямі ад заробкаў і афіцыйнай статыстыкай, паглядзець на сваю рэальную пакупніцкую здольнасць і ўбачыць, якая спецыфіка ёсць у рэгіёнаў.

А галоўнае, ён дазваляе нам трымаць галаву халоднай і разумець, што мы не звар'яцелі, і афіцыйная статыстыка сапраўды мала ў чым адлюстроўвае нашу не гэтак вясёлкавую рэальнасць.

Глядзіце таксама