Самы правальны за апошнія 15 гадоў: загрузка беларускіх гатэляў у 2020 годзе — 19%

У 2020 годзе паслугамі гатэляў і аналагічных сродкаў размяшчэння ў Беларусі скарысталіся 1,1 млн чалавек. Гэта самы нізкі паказчык за апошнія 15 гадоў.

city_tour_07092015_tutby_brush_phsl_img_02.jpg


Сітуацыя звязаная з сусветнай пандэміяй COVID-19. Турызм — адна са сфер, якая пацярпела больш за ўсё, перадае TUT.BY.

У параўнанні з 2019 годам, які ў Беларусі быў рэкордным па колькасці пастаяльцаў, іх колькасць у гасцініцах, хостэлах і іншых аналагічных месцах размяшчэння зменшылася на 1 млн чалавек. Пры гэтым колькасць замежнікаў скарацілася амаль на 800 тысяч і склала 320,3 тысячы чалавек.

Памяншэнне колькасці замежнікаў паўплывала на загрузку гасцініц — у 2020 годзе яна была каля 19%, пры гэтым (для параўнання) у 2019 годзе — 32%.

З-за зніжэння колькасці турыстаў упаў і аб’ём выручкі: ад размяшчэння кліентаў у мінулым годзе гасцінічны сектар атрымаў 131,6 млн беларускіх рублёў. За апошнія дзесяць гадоў гэта самы нізкі фінансавы вынік. Арганізацыі, якія прадстаўляюць паслугі па часовым пражыванні і харчаванні, па выніках 2020 года атрымалі чыстую страту ў памеры 0,4 млрд рублёў, паведамляецца ў апошнім нумары часопіса «Фінансы, улік, аўдыт».

З-за пагаршэння фінансавага становішча адбылося і скарачэння персаналу: колькасць работнікаў гасцінічнай сферы зменшылася больш чым на 1 тысячу чалавек.

Зніжэнне наведвальнасці закранула і санаторна-курортных, аздараўленчых і іншых спецыялізаваных арганізацый. Іх паслугамі ў 2020 годзе скарысталіся 628,6 тысячаў чалавек. Гэта мінімальны паказчык за апошнія дзесяць гадоў. Да ўзроўню 2019 года, які быў рэкордным для гэтай галіны, колькасць абслугаваных асоб скарацілася на 240,8 тысячаў. Спад у тым ліку адбыўся з-за адтоку замежных кліентаў, перш за ўсё расійцаў. Летась у беларускіх санаторыях аздаравіліся 74,3 тысячы замежнікаў (больш за 85% з іх — расійцы), што на 167,5 тысячаў чалавек менш, чым у 2019-м.