Сеціва ў сеціве бюракратыі

Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі спрабуюць давесці кіраўніку дзяржавы, што рэгуляванне інтэрнэт-прасторы — справа не толькі абсурдная ў сённяшнім свеце, але і не выгодная.

У адкрытым лісце да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай адмяніць падпісаны ім 1 лютага 2010 года ўказ № 60 “Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт карыстальнікі беларускага сегменту сеціва заяўляюць, што ўказ відавочна “сыры і мае слабыя месцы.

Апынуцца па-за законам — проста



a3d06db1f8c85b2837b4603a51834425.jpg

Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі спрабуюць давесці кіраўніку дзяржавы, што рэгуляванне інтэрнэт-прасторы — справа не толькі абсурдная ў сённяшнім свеце, але і не выгодная.

У адкрытым лісце да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай адмяніць падпісаны ім 1 лютага 2010 года ўказ № 60 “Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт карыстальнікі беларускага сегменту сеціва заяўляюць, што ўказ відавочна “сыры і мае слабыя месцы.
Апынуцца па-за законам — проста
Аўтары ліста мяркуюць, што ўказ паўплывае на адток капіталу, бо міжнародныя кампаніі, а таксама бізнес, які не мае выразнай геаграфічнай прывязкі, будуць імкнуцца перанесці актывы за мяжу. Рэгістрацыя дробных аб’ектаў (e-mail, паддамены) запатрабуе затрат працы і часу. Указ знішчыць бясплатныя прафесійныя і аматарскія хостынгі ў Беларусі, якія даюць працоўныя месцы. “Бясплатныя хостынгі заўсёды былі адным з рухавікоў інтэрнэтызацыі масаў у Беларусі, у Расіі і свеце (narod.ru, ucoz.ru, blogspot.com і г. д.), — падкрэсліваюць аўтары ліста. Апроч таго, яны канстатуюць, што з 1 ліпеня беспарольныя Wi-Fi кропкі будуць па-за законам, бо немагчыма праверыць пашпартныя дадзеныя тых, каго не бачыш. А, каб працягнуць аказанне паслуг, спатрэбіцца ліцэнзія. Больш таго, абсурдна, але факт, што з 1 ліпеня дазвол пакарыстацца вашай хатняй Wi-Fi сеткай сябру ці знаёмаму становіцца па-за законам.
Пад зваротам да кіраўніка дзяржавы падпісалася ўжо больш за тысячу чалавек. Для збору подпісаў у сеціве створаны адмысловы сайт, на ім сабраная інфармацыя, датычная беларускіх новаўвядзенняў у сферы рэгулявання інтэрнэту. Яго стваральнікі падкрэсліваюць, што палітычнай падаплёкі гэтая ініцыятыва не мае.
За рэгістрацыю сеціўных рэсурсаў дзяржава вызначыла плату ў памеры 0,4 базавых велічыні плюс падатак на дабаўленую вартасць, то бок 16 800 рублёў. Дакладная пазіцыя дзяржаўных органаў у адносінах да інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў, сетак і сістэм, якія неабходна рэгістраваць, будзе абвешчана ў бліжэйшы час, да моманту заканчэння рэгістрацыі рэсурсаў — 1 ліпеня — ужо не зменіцца.
З гэтага ж тэрміна ўсе сайты беларускіх юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку і сайты дзяржаўных арганізацый, праз якія рэалізуюцца тавары, праца, паслугі на тэрыторыі Беларусі, павінны быць фізічна перанесеныя на тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, беларускі хостынг-правайдэр не будзе мець права выкарыстаць для аказання паслуг па хостынгу серверы, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў. Замежным хостынгам могуць карыстацца толькі прыватныя асобы, калі пры дапамозе сваіх сайтаў яны не аказваюць нейкіх паслуг, не рэалізуюць тавары і гэтак далей.
Інтэрнэт-карыстальнікі чакаюць першых вынікаў правапрымяняльнай практыкі рэгулявання інтэрнэту і пазбягаюць дэталёвых прагнозаў. “Пакуль складана гаварыць, як паўплывае новаўвядзенне на байнэт. Бо нават не вядома, што канкрэтна закране заканадаўства, — гаворыць дырэктар кампаніі “Інтэрнэт-маркетынг Аляксандр Мельнікаў. — Інтэрнэт развіваецца, і ўсё ж мусіць быць заканадаўства, якое яго рэгулюе, але паглядзі на прававую практыку. Пытанне хутчэй у размытасці фармуліровак, недасканаласці вызначэнняў. Вось з гэтым распрацоўшчыкі закона мусяць разабрацца. Увогуле, я не думаю, што мусяць быць складанасці з рэгістрацыяй юрыдычных асобаў.
У красавіку Саўмін прыняў шэраг пастаноў, што мусяць растлумачыць указ № 60, у прыватнасці пастанову № 644 ад 29 красавіка “Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт, пастанову № 646 ад 29 красавіка “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі і іншыя.
Танны інтэрнэт-гандаль знікне
З 1 чэрвеня ў Беларусі пачалася рэгістрацыя ў Гандлёвым рэестры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца рознічным гандлем праз інтэрнэт-крамы. Суб’екты гаспадарання мусяць на працягу месяца звярнуцца ў рэгіструючы орган. За паслугу, якая збольшага выглядае надуманай, дзяржава атрымае немалыя грошы ў бюджэт. Так, на тэрыторыі Мінска максімальная стаўка адзінага падатку складае 1,23 млн рублёў у месяц. Прымяняецца яна да тых прадпрымальнікаў, якія гандлююць праз інтэрнэт аўта- і мотатранспартам. На вопратку са скуры стаўка складае 920 тысяч рублёў, мэблю, бытавую тэхніку, кампутары, мабільныя тэлефоны, парфумерна-касметычныя тавары, будматэрыялы — 530 тысяч, мяса, птушку, каўбасныя вырабы — 440 тысяч, хлеб, хлебабулачныя вырабы, малако і малочную прадукцыю — 200 тысяч рублёў.
Па інфармацыі ўпраўлення кантролю за індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, у Мінску маштабы інтэрнэт-гандлю не саступаюць гэтай жа дзейнасці ў стацыянарных аб’ектах. Выручка ІП ад рознічных продажаў праз інтэрнэт у сярэднім у 1,5–3 разы перавышае выручку ІП, якія працуюць у стацыянарных крамах. Апошнія плацяць адзіны падатак па кожным гандлёвым аб’екце, а пры гандлі праз інтэрнэт-крамы выплачваецца адна стаўка адзінага падатку, незалежна ад колькасці інтэрнэт-крам. То напрошваецца думка, што ўлады проста захацелі ўзяць пад кантроль гэтую вольную бізнэс-прастору. Сярод уладальнікаў інтэрнэт-крамаў ёсць і такія, хто прынцыпова вырашыў адмовіцца ад рэгістрацыі. “Сайт нашай арганізацыі знаходзіцца ў даменнай зоне “org, і гэтага ўжо дастаткова, каб патрапіць у катэгорыю парушальнікаў новага закону. Аднак мы прынцыпова не збіраемся пераплачваць грошы за дарагі дамен “by і дарагі няякасны хостынг на беларускіх пляцоўках, — гаворыць уладальнік фірмы, што гандлюе аргтэхнікай. — Такі пераход тэарэтычна быў бы магчымы пры наяўнасці бюджэтных прапановаў на беларускім хостынгавым рынку, але іх няма і ў нашай краіне аб’ектыўна быць не можа. Да таго ж, гэты закон непрафесійна пашыты грубымі ніткамі на карысць манапалістаў айчыннага IT-рынку і асабліва людзей у пагонах.
Ці закрануць шараговага пакупніка праблемы ўладальнікаў інтэрнэт-крамаў? Інтэрнэт-гандаль развіваўся за кошт зручнасці, аператыўнасці і, не ў апошнюю чаргу, больш танных коштаў, чым у звычайных крамах. Уладальнікі гандлёвых сайтаў не вымушаныя плаціць за арэнду памяшкання, маюць звычайна невялікі штат, то бок накладныя расходы — мінімальныя. У выніку і кошт тавару быў меншы. Натуральна, падатковыя зборы будуць уключацца ў цану тавараў, так што аматарам інтэрнэт-шопінгу варта рыхтавацца да росту цэн. Прадпрымальнікі з невялікім абаротам паспрабуюць застацца ў ценю, але гэта створыць урадлівую глебу для дзейнасці кантрольных органаў ды прымянення штрафных санкцый.