Сумнае дасягненне: Беларусь на чацвёртым месцы ў Еўропе па выдатках на ежу
Такім дасягненнем ганарыцца не выпадае, аднак Беларусь уваходзіць у пяцёрку еўрапейскіх краін, дзе выдаткі на набыццё прадуктаў харчавання найбольш істотна адбіваюцца на сямейным бюджэце. Горш справы толькі ў Малдовы і Казахстана, амаль гэтак жа — у Македоніі.

Паводле новага рэйтынгу, купля прадуктаў харчавання найменш значна адбіваецца на сямейным бюджэце жыхароў Люксембурга, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі. Насельніцтва Паўночнай Македоніі, Малдовы і Казахстана, наадварот, траціць на ежу значныя сумы — больш за 37% усіх сваіх выдаткаў.
Паводле звестак агенцтва РІА «Навіны», выдаткі ў Беларусі на ежу ў сярэднім складаюць 37,6% ад сямейнага бюджэту. І хоць кажуць, нібы ў нашай краіне шкодныя звычкі каштуюць не так дорага, доля выдаткаў сярэднестатыстычнага беларуса на алкаголь і тытунь складае 2,5% ад заробку. Гэты паказчык знаходзіцца паміж узроўнямі Харватыі і Мальты — гэта значыць, у сярэдзіне спісу.
Самую нізкую долю выдаткаў на гэтыя тавары маюць Люксембург, Германія, Партугалія, Кіпр і Іспанія. У пералічаных краінах жыхары выдаткоўваюць на алкаголь і тытунь не больш за 1,8% ад сваіх спажывецкіх расходаў. Найбольш высокая доля выдаткаў на шкодныя звычкі ў Румыніі (8,1%), Фінляндыі (5,3%) і Балгарыі (5%).
Доля выдаткаў беларусаў на вольны час і культуру складае 3,6%, а доля выдаткаў на кавярні, рэстараны і гатэлі — 2,8%. Па гэтых паказчыках жыхары Беларусі займаюць, адпаведна, 7-е і 5-е месцы з канца.

| 
 Месца  | 
 Краіна  | 
 Доля выдаткаў на прадукты харчавання, %  | 
 Доля выдаткаў на алкаголь і тытунь, %  | 
 Доля выдаткаў на адпачынак і культуру, %  | 
 Доля выдаткаў на кавярні, рэстараны і гатэлі, %  | 
| 
 1  | 
 Люксембург  | 
 8,4  | 
 1,3  | 
 6,2  | 
 8,5  | 
| 
 2  | 
 Нідэрланды  | 
 8,7  | 
 2,3  | 
 7,4  | 
 4,6  | 
| 
 3  | 
 Вялікабрытанія  | 
 10,5  | 
 2,2  | 
 13,0  | 
 8,7  | 
| 
 4  | 
 Данія  | 
 11,7  | 
 2,1  | 
 10,0  | 
 6,1  | 
| 
 5  | 
 Аўстрыя  | 
 12,1  | 
 2,3  | 
 13,4  | 
 6,0  | 
| 
 6  | 
 Германія  | 
 12,2  | 
 1,6  | 
 11,0  | 
 6,1  | 
| 
 7  | 
 Фінляндыя  | 
 12,5  | 
 5,3  | 
 9,3  | 
 5,2  | 
| 
 8  | 
 Нарвегія  | 
 12,5  | 
 4,4  | 
 11,1  | 
 6,0  | 
| 
 9  | 
 Швецыя  | 
 12,7  | 
 3,4  | 
 11,5  | 
 6,3  | 
| 
 10  | 
 Швейцарыя  | 
 12,8  | 
 1,9  | 
 10,2  | 
 11,2  | 
| 
 11  | 
 Ісландыя  | 
 13,1  | 
 2,6  | 
 11,1  | 
 5,7  | 
| 
 12  | 
 Бельгія  | 
 14,0  | 
 2,0  | 
 7,2  | 
 6,6  | 
| 
 13  | 
 Францыя  | 
 14,0  | 
 4,2  | 
 7,7  | 
 6,0  | 
| 
 14  | 
 Партугалія  | 
 14,3  | 
 1,6  | 
 4,2  | 
 8,8  | 
| 
 15  | 
 Славенія  | 
 14,4  | 
 1,8  | 
 9,1  | 
 6,6  | 
| 
 16  | 
 Ірландыя  | 
 14,7  | 
 3,3  | 
 н/д  | 
 н/д  | 
| 
 17  | 
 Кіпр  | 
 15,3  | 
 1,6  | 
 4,4  | 
 8,9  | 
| 
 18  | 
 Іспанія  | 
 16,4  | 
 1,7  | 
 4,4  | 
 7,8  | 
| 
 19  | 
 Італія  | 
 19,3  | 
 1,8  | 
 4,1  | 
 4,1  | 
| 
 20  | 
 Мальта  | 
 19,8  | 
 2,4  | 
 8,1  | 
 8,3  | 
| 
 21  | 
 Чэхія  | 
 20,7  | 
 3,6  | 
 8,9  | 
 5,4  | 
| 
 22  | 
 Турцыя  | 
 20,8  | 
 4,3  | 
 3,1  | 
 6,5  | 
| 
 23  | 
 Эстонія  | 
 21,5  | 
 3,2  | 
 10,8  | 
 5,4  | 
| 
 24  | 
 Грэцыя  | 
 22,0  | 
 3,8  | 
 3,8  | 
 8,9  | 
| 
 25  | 
 Славакія  | 
 23,2  | 
 3,0  | 
 6,9  | 
 6,0  | 
| 
 26  | 
 Латвія  | 
 23,3  | 
 2,9  | 
 8,1  | 
 5,4  | 
| 
 27  | 
 Харватыя  | 
 26,2  | 
 2,6  | 
 5,3  | 
 3,5  | 
| 
 28  | 
 Польшча  | 
 26,4  | 
 2,7  | 
 6,0  | 
 4,1  | 
| 
 29  | 
 Венгрыя  | 
 27,7  | 
 3,7  | 
 5,4  | 
 4,4  | 
| 
 30  | 
 Літва  | 
 30,0  | 
 2,9  | 
 4,9  | 
 5,8  | 
| 
 31  | 
 Расія  | 
 32,2  | 
 3,0  | 
 5,6  | 
 2,9  | 
| 
 32  | 
 Румынія  | 
 33,4  | 
 8,1  | 
 2,6  | 
 1,4  | 
| 
 33  | 
 Сербія  | 
 34,3  | 
 4,8  | 
 5,2  | 
 3,2  | 
| 
 34  | 
 Чарнагорыя  | 
 34,7  | 
 3,4  | 
 1,8  | 
 2,8  | 
| 
 35  | 
 Балгарыя  | 
 35,5  | 
 5,0  | 
 5,4  | 
 н/д  | 
| 
 36  | 
 Беларусь  | 
 37,6  | 
 2,5  | 
 3,6  | 
 2,8  | 
| 
 37  | 
 Паўночная Македонія  | 
 37,8  | 
 4,0  | 
 1,8  | 
 3,6  | 
| 
 38  | 
 Малдавія  | 
 41,9  | 
 2,0  | 
 2,1  | 
 2,2  | 
| 
 39  | 
 Казахстан  | 
 53,0  | 
 2,3  | 
 1,5  | 
 1,9  | 
Паводле Thinktanks.by