Сувязі, адукацыя, альбо талент: што дапамагае беларусам разбагацець
Абсалютная большасць бізнэсмэнаў — прыхільнікі рынкавых рэформаў, паказалі вынікі даследавання.
![suviazi.jpg suviazi.jpg](/img/v1/images/suviazi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
78% прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу прытрымліваюцца думкі аб неабходнасці правядзення рынкавых рэформаў.
— Гэта сведчыць аб прыняцці зацвярджэння каштоўнасцяў рынкавай эканомікі. Прадстаўнікі бізнесу ўсведамляюць іх і прымаюць, — адзначыла сацыёлаг Даследчага цэнтра ІПМ Дар’я Урбан падчас прэзентацыі вынікаў апытання «Эканамічныя каштоўнасці бізнэс».
![Дар'я Урбан Дар'я Урбан](/img/v1/images/people_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дар'я Урбан
Сярод першачарговых рэформаў, прадстаўнікі бізнесу называюць рэструктурызацыю дзяржпрадпрыемстваў, а самай галоўнай праблемай эканомікі лічаць вялікую колькасць стратных кампаній.
![people_2.jpg people_2.jpg](/img/v1/images/people_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнікі прадпрыемстваў, створаных у 1990-х гадах, вялікая прыхільнасць дзяржаўнаму рэгуляванню, чым заснавальнікі «маладой» кампаніі. Але нават сярод прыхільнікаў патэрналізму з боку дзяржавы многія выбіраюць рынкавыя рэформы, адзначае аўтар даследавання.
Як стаць паспяховым бізнэсмэнам
На першым месцы як неабходную якасць для дасягнення багацця стаіьц прадпрымальнасць і дзелавая хватка. А на другім апынулася не працавітасць, розум ці адукацыя, а патрэбныя сувязі. Толькі чвэрць рэспандэнтаў лічыць, што для дасягнення багацця важна адукацыя.
— Гэта адлюстроўвае тыя традыцыі, якія склаліся ў бізнэсе, і тое, як бізнесмены лічаць неабходным весьці бізнэс, — распавядае Дар’я Урбан.
![people_3.jpg people_3.jpg](/img/v1/images/people_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Характэрна, што кампаніі з дрэнным эканамічным становішчам лічаць, што важна мець патрэбныя сувязі. Але чым лепш эканамічнае становішча, тым менш рэспандэнтаў выбіралі гэты пункт, — адзначае эксперт.
Хто вінаваты і што рабіць?
Апытанне паказала, чым больш паспяховыя людзі, тым больш яны падарожнічаюць. Найбольш актыўныя часцей выбіраюць унутраныя фактары як важныя для развіцця прадпрыемстваў і дасягненні поспеху. У менш актыўных прадпрымальнікаў горш становішча кампаніі, яны больш схільныя вінаваціць у сваіх няўдачах староннія фактары: сувязі, шанцаванне і гэтак далей.
![people_4.jpg people_4.jpg](/img/v1/images/people_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эксперт адзначае, што сярод бізнесу лаяльнасць да патэрналізму невысокая. Прыкладна чвэрць апытаных прадпрымальнікаў наогул не з’яўляюцца прыхільнікамі патэрналізму з боку дзяржавы. Прыкладна палова — мае нізкую ступень прыхільнасці патэрналізму.
Паводле Заўтра тваёй краіны