Алег Воўчак каментуе карупцыйны скандал у медыцыне

Масштабныя затрыманні працягваюцца ў сферы беларускай сістэмы аховы здароўя. Як паведамляе КДБ, у спісе затрыманых — галоўныя лекары некалькіх шравапіталёў, у тым ліку кіраўнік РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, кіраўнік «Іскамед» Сяргей Шакуцін. Акрамя таго, КДБ распавёў аб цэлай сістэме карупцыі ў сферы закупак медыцынскай тэхнікі і лекаў — па гэтай справе затрыманыя ўжо больш за 60 чалавек па ўсёй краіне. У Дзяржаўны бюджэт паводле старшыні КДБ Валера Вакульчыка, вернутыя больш за 15 мільёнаў даляраў.

corruption_2.jpg

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак тлумачыць, чаму пра гэтую справу шырокаму грамадству паведамілі толькі цяпер:
— Чаму цяпер? Проста ёсць негалоснае ўказанне, наколькі я ведаю, прытрымліваць да вызначанага часу карупцыяйныя справы і даваць ім розгалас толькі ў выключных выпадках. А улічваючы тое, што тут усё ж вялікае кола чыноўнікаў умяшана, было прынятае рашэнне даць розгалас справе.
На думку Алега Воўчака, зараз ідзе барацьба паміж кланамі ў праваахоўных органах: хто знойдзе больш фактаў карупцыі ў медыцыне, таму гэта толькі пачатак маштабнай карупцыйнай справы:
— Я ўпэўнены, што гэта толькі пачатак справы. Можа і дойдуць, калі не да самых галоўных арганізатараў, дык прынамсі падумуцца вышэй на лесвіцы карупцыі. Гэта не барацьба, гэта барацьба з наступствамі.
Як мяркуе Алег Воўчак, за якую сферу дзейнасці чыноўнікаў не ўзяцца, паўсюдна могуць выявіцца падобныя карупцыйныя схемы. І гэта можа адбывацца да таго часу, пакуль грамадства не атрымае сапраўднага кантролю за размеркаваннем грошаў з дзяржаўнага бюджэту.
Паводле Радыё Рацыя