Фінал першага чэмпіяната Беларусі па амерыканскім футболе пройдзе ў Мінску

У фінале чэмпіянату Беларусі па амерыканскім футболе сустрэнуцца дзве мінскія каманды — «Літвіны» і «Ураганы». Матч Адбудзецца 14 ліпеня ў 17.00 на стадыёне САК «Алімпійскі» (Мінск, вул. Сурганава, 2а).

photo2_1.jpg

Чэмпіянат краіны па амерыканскім футболе праходзіць у Беларусі ўпершыню. У ім бяруць удзел чатыры беларускія каманды:

  • «Літвіны» (Мінск);
  • «Ураганы» (Мінск);
  • «Рысі» (Віцебск);
  • «Варвары» (Гродна).

У рамках сустрэч фіналістаў ў рэгулярным чэмпіянаце «Літвіны» атрымалі перамогу над «Ураганамі» з лікам 56: 0. Адзначым, пакуль ні аднаму з сапернікаў не ўдалося набраць ачкі ў матчы супраць Літвінаў. Таму вырашальная сустрэча стане магчымым рэваншам для пакуль яшчэ маладой каманды «Ураганы».
Цяперашняе першынство — новы віток у развіцці амерыканскага футбола ўнутры краіны, — тлумачыць старшыня РГА «Амерыканскі футбол» Аляксандр Камар. — У першую чаргу гэта першы чэмпіянат, які паказаў усе плюсы і мінусы ў арганізацыі матчаў і ўзаемадзеяння каманд. Спадзяемся, у наступным чэмпіянаце прымуць удзел усе беларускія клубы. На сёння ў краіне сем камандаў — чатыры мінскіх («Літвіны», «Ураганы», «Зубры», «Язычнікі»), і па адной у Віцебску («Рысі»), Брэсце («Вартавыя») і Гродна («Варвары»).

photo1_1.jpg

Дзве лепшыя каманды Беларусі па выніках рэгулярнага чэмпіянату згуляюць матчы плэй-оф Кантынентальнай Футбольнай Лігі з камандамі з Расіі: мінскія Літвіны выступяць супраць маскоўскіх «Мядзведзяў», а мінскія «Ураганы» будуць змагацца з пецярбургскім «Паўночным Легіёнам».
Чэмпіянат Беларусь арганізавала Рэспубліканская грамадскае аб’яднанне «Амерыканскі футбол» з мэтай выяўлення мацнейшай каманды Беларусі і папулярызацыя віду спорту ў краіне.
Даведка:
«Літвіны» — мінская каманда па амерыканскім футболе з 6-гадовым стажам выступаў у Беларусі, Расіі, Украіне. Гульцы выступалі двухразовым чэмпіёнам Усходняй лігі амерыканскага футбола (2014, 2015 гг.) і двухразовымі ўладальнікамі срэбных медалёў Усходняй Лігі амерыканскага футбола (2012, 2013 гг.), Бронзавымі прызёрамі Лігі амерыканскага футбола (2016 г.).
«Ураганы» — маладая беларуская каманда, якая была заснаваная ў пачатку 2018 года былым капітанам мінскіх «Літвінаў» для падтрымання канкурэнцыі сярод беларускіх клубаў. Чэмпіянат Беларусі — першае сур’ёзнае змаганне для «ураганаў».