У Беларусі рэзка ірванулі цэны на хлеб, бульбу і мяса

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю растлумачылі, чаму ў Беларусі працягвае разганяцца інфляцыя. Адна з асноўных прычын, па меркаванні ведамства, — рост коштаў на сыравіну для тавараў, а таксама паслабленне беларускага рубля да расійскага.

602855.jpg


Пры гэтым у МАРГ не растлумачылі, да прыкладу, чаму ў чэрвені прыкметна ірванулі кошты на бульбу і хлеб, піша найбуйнейшы ў Беларусі «экстрэмісцкі» партал.

Нагадаем, у чэрвені гадавая інфляцыя разагналася ў нашай краіне да 17,6%.


Чаму разганяецца інфляцыя? Версія чыноўнікаў

«Асноўны ўплыў на інфляцыю аказала падаражэнне тавараў і сыравіны для іх вытворчасці на фоне паслаблення беларускага рубля да валюты асноўнага гандлёвага партнёра — Расійскай Федэрацыі (толькі за месяц, па ацэнцы, — на 13,7%, за мінулыя дванаццаць месяцаў — на 28,7%), — ўдакладняюць ў МАРГ. — Захоўваецца ціск на спажывецкі рынак ад павелічэння сярэдніх коштаў імпарту на фоне росту сусветных коштаў, коштаў у сумежных краінах, краінах-асноўных гандлёвых партнёрах».

У МАРГ прыводзяць у прыклад Турцыю і балтыйскія краіны.

«У Турцыі (пастаўшчык вялікі долі садавіны, гародніны) — інфляцыя ў траўні дасягнула 73,5% у гадавым выражэнні, — паведамляе ведамства. — У краінах-суседзях прырост спажывецкіх коштаў таксама на высокім узроўні: у Літве ў чэрвені інфляцыя склала 20,5%, Латвіі — 19%. У Расіі спажывецкія цэны ў чэрвені павялічыліся на 15,9% у гадавым выражэнні, у тым ліку на харчовыя і нехарчовыя тавары — на 17,9%».

Нагадаем, раней у МАРГ паскарэнне гадавы інфляцыі ўжо тлумачылі знешнімі фактарамі.


Як падаражэлі асобныя тавары

У МАРГ удакладняюць, што мяса і мясапрадукты за год (чэрвень да аналагічнага месяца мінулага года) падаражэлі прыкладна на 17,1%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — 14,7%, малако і малочныя прадукты — 12,7%, мыйныя сродкі — 21,5%, электратавары — 25,7%. Цэны на аўтамабільнае паліва за мінулыя дванаццаць месяцаў падвышаныя каля 25%.

Запаволення інфляцыйных працэсаў спрыяе тармажэнне гадавога прыросту цэн на тавары сегмента пладоваагародніннай прадукцыі: з 32, 4% у траўні да 25,6% у чэрвені, тлумачаць у МАРГ.

«У чэрвені за месяц найбольшы ўплыў на інфляцыю аказала павелічэнне коштаў на турыстычныя паслугі (яны падаражэлі на 13,1%), а таксама тавары, якія ў краіне не вырабляюцца або вырабляюцца ў недастатковай колькасці: бытавыя электратавары (на 2%), кандытарскія вырабы (на 2,7%), парфумерна-касметычныя тавары (на 3,7%), сінтэтычныя мыйныя сродкі (на 4,3%), легкавыя аўтамабілі (на 5%), — паведамляе МАРГ. — Працягнулася падаражэнне хлеба і хлебабулачных вырабаў (на 3,4%), бульбы (на 28,5%)».