У Мінску ў чэрвені павялічыліся запасы нерэалізаванай прадукцыі
У чэрвені 2013 года ў Мінску павялічыліся запасы мукі — на 2,2 тыс. т, адзення верхняга трыкатажнага машыннага ці ручнога вязання — на 22 тыс. шт., лекавых сродкаў, якія змяшчаюць пеніцылін ці іншыя антыбіётыкі, — на 96 тыс. флаконаў.
Запасы пліткі і пліт керамічных павялічыліся на 105 тыс. кв. метраў, падшыпнікаў шарыкавых і ролікавых — на 186 тыс. шт., пральных машын — на 8,1 тыс. шт., матацыклаў і матацыклетных калясак — на 208 шт. Такія даныя апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада.
Паменшыліся запасы масла — на 24 тоны, сыроў — на 29 тон, хлеба свежага — на 175 тон, він пеністых — на 124 тыс. даў, папярос і цыгарэт, якія змяшчаюць тытунь ці яго заменнікі, — на 298 млн. шт.
Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склаліся па таких відах эканамічнай дзейнасці, як "Вытворчасць скуры, вырабаў са скуры і
вытворчасць абутку" (259,5%), "Металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў" (247%), "Тэкстыльная і швейная вытворчасць"
(209,5%).
Паводле даных статыстыкі, за I паўгоддзе 2013 года прадпрыемствамі Мінска выраблена прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у цяперашніх цэнах на 55 трлн. 561,1 млрд. рублёў, ці 81% да ўзроўню I
паўгоддзя 2012 года.
Запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасці горада па стане на 1 ліпеня 2013 года склалі 9 трлн. 245 млрд. рублёў, ці 125,4% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці за перыяд з пачатку года.
Пачынаючы са студзеня 2013 года, азначылася тэндэнцыя да павелічэння суадносін запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, адзначылі ў статупраўленні.
На асобных прадпрыемствах горада ў 2013 годзе запасы значна перавышалі сярэднямесячны аб'ём вытворчасці. Па стане на 1 ліпеня гэтага года ў 11 арганізацый запасы гатовай прадукцыі перавышалі
сярэднямесячны аб'ём вытворчасці ў чатыры і больш разоў.
Запасы нерэалізаванай прадукцыі значна перавысілі сярэднямесячны аб'ём іх вытворчасці па такіх відах прамысловай прадукцыі, як гадзіннікі (ў 68,2 разу), тканіны, акрамя нятканых матэрыялаў
тыпу тканін (у 4,3 разу), адзенне верхняе, акрамя трыкатажнага (ў 3,7 разу), шпон габляваны (ў 8,6 разу), пагрузчыкі аднакаўшовыя франтальныя самаходныя (у 5,4 разу), абутак (у 2,7
разу).
Марына Носава, БелаПАН