Улады абдумваюць дэвальвацыю «зайчыка»

Традыцыйна ў апошні час па пятніцах Лукашэнка забіваў сабой увесь інфармацыйны эфір, ды так, каб потым краіна яшчэ ўсе выходныя абмяркоўвала, што ж сказаў «бацька родны» па надзённых праблемах ў жыцці сінявокай.



belrub_valiuta.jpg

Аднак на гэтым тыдні ўдзел Лукашэнкі ў грамадска-палітычным жыцці пакуль абмежаваўся прыняццем даверчых грамат замежных дыпламатаў і досыць пасрэднымі выказваннямі пра санкцыі і адносінах з ЕС.

Лукашэнка задумаўся, яму цяпер не да ролі ньюс-мейкера.

Так, ніхто пакуль не зняў з парадку дня ўкраінскую тэму, неабходна вырашаць праблему з экспартам ежы ў Расію, нікуды не падзецца ад пенсійнай рэформы і павышэння пенсійнага ўзросту, плюс на фоне ўсяго гэтага клубка праблем трэба рыхтавацца да чарговай кампаніі па перавыбранню на чарговы прэзідэнцкі тэрмін.

Але задумаўся ён над пытаннем, фармулёўка якога даўно лунае ў паветры і кожны дзень гучыць на кухнях беларусаў па заканчэнні чарговага працоўнага дня: «Што будзе з беларускім рублём — калі будлзе дэвальвацыя, і наколькі?».

Далейшы лёс «зайчыка» стаў, па-за ўсякім сумневам, галоўным пытаннем які нарады па праблемных пытаннях у эканоміцы Беларусі, якое прайшло ўчора ў Лукашэнкі. Пра гэта сведчаць і вельмі вузкі склад удзельнікаў нарады — прэм’ер М. Мясніковіч, кіраўнік Нацбанка Н. Ермакова, віцэ-прэм’еры Пракаповіч і Румас, кіраўнік адміністрацыі А.Кабякоў і памочнік прэзідэнта К.Руды, — і той факт, што прэс-служба прэзідэнта толькі мімаходзь згадала праблему дэвальвацыі.

«Ён (Лукашэнка) адзначыў, што ў сувязі з гэтым хацеў бы пачуць інфармацыю аб сітуацыі на расійскім рынку адносна дэвальвацыі рубля», — такая фраза была выкарыстаная ў афіцыйным паведамленні аб нарадзе.

Праблема дэвальвацыі нацвалюты ў Беларусі носіць спецыфічны характар па шэрагу прычын. Па-першае, беларускія ўлады занадта часта карысталіся гэтым інструментам. А таму, і гэта па-другое, краіна да гэтага часу не ачомалася ад дэвальвацыі 2011 года. Па-трэцяе, дзеянні ўладаў па разрульванню наступстваў дэвальвацыі 2011 года стварылі патавую сітуацыю, вядомую як «дэпазітная піраміда».

Палітычна, Беларусі ўжо даўно трэба было паскорыць плаўную дэвальвацыю, каб атрымаць дадатковую добразычлівасць міжнародных фінансавых крэдытораў, таго ж АКФ ЕўрАзЭС.

Эканамічна, дэвальваваць беларускі рубель трэба было адразу па гарачых слядах за расійскім рублём, каб падтрымаць канкурэнтаздольнасць беларускіх экспарцёраў, якія выжываюць толькі за кошт расійскага рынку (акрамя нафты калію).

Тэхнічна, дэвальвацыя ў Беларусі, трэба прызнаць, не ўяўляецца магчымай. І справа не ў тым, што ўлады замарозілі цэны ў крамах да 15 студзеня, пераконваючы тым самым: «Вось, глядзіце, якая можа быць дэвальвацыя, увесь гандаль абрынецца!!!».

Праблема заключаецца ў адсутнасці даверу да ўлады як такой, што ў выпадку хай невялікага, але аднамомантавага зніжэння курсу рубля выльецца ў поўнамаштабны банкаўскі крызіс з-за адтокам дэпазітаў і катастрафічнае зніжэнне золатавалютных рэзерваў, папоўніць якія проста няма чым.

Трэба разумець, што сітуацыя пагаршаецца і будучымі прэзідэнцкімі выбарамі, калі уладам даводзіцца гуляць у папулізм, з асцярогай таго, што краіна ўжо больш не выкараскаецца з чарговага вітка інфляцыйна-дэвальвацыйнай спіралі.

Дэвальвацыя ўяўляецца тэхнічныя магчымай толькі ў тым выпадку, калі Лукашэнка знойдзе грошы. А знайсці ён іх можа толькі ў Маскве, працягнуўшы руку на чарговай сустрэчы з Пуціным у Маскве ў дваццатых чыслах снежня.

Трэба шмат. $500 млн. чарговага крэдыту ўрада РФ, які ўлады РБ плануюць узяць у 2015 годзе, не дапамогуць. Трэба $3-4 млрд., што дасць магчымасць не толькі разлічыцца па вонкавым абавязкам, але і адбіць атаку на рэзервы ў выпадку дэвальвацыі зайчыка.

Праблема ў тым, што насельніцтва чакае ад Лукашэнкі (Ермакова ўжо не аўтарытэт) заявы тыпу «жалезабетонна гарантую, што ніякай дэвальвацыі не будзе». Толькі такая гарантыя Лукашэнкі ўратуе банкаўскую сістэму краіны ад чарговага нашэсця насельніцтва на абменнікі бліжэй да канца года.

Заявы няма, бо няма грошай. Безвынікова скончылася і ўчорашняя нарада. Лукашэнка прызнаў, што яму без розніцы, якім шляхам пойдзе эканоміка ў новым годзе — дароргай Румаса або Пракаповіча. Мяркуючы па ўсім, абодва варыянты прадугледжваюць дэвальвацыю, пытанне ў толькі ў яе глыбіні.

Але пакуль такой заявы няма, народ пачынае нервавацца, што само па сабе пагражае поўнай непрадказальнасцю сітуацыі ў фінансавай сферы.

Склад удзельнікаў учорашняй нарады дазваляе з дастатковай упэўненасцю назваць асобныя кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе, якія Лукашэнка абяцаў да Новага года. Зрэшты, гэта зусім не значыць, што змены адбудуцца ў тыя пару-тройку працоўных тыдняў, , што засталіся да 1 студзеня.

Аднак, можна сказаць, што новым прэм'ерам краіны стане Кабякоў, у той час як памочнік Лукашэнкі Руды зойме пасаду міністра эканомікі.

Вось толькі ад змены кадравага складу ўрада дэвальвацыйная праблема не становіцца лягчэй. Так што ўсім варта быць напагатове, бо ніхто са 100% упэўненасцю не можа прадказаць, што заўтра будзе з расійскім рублём і цаной на нафту. А гэта сягоння вельмі ўплывае на разумовы працэс беларускага кіраўніка.

АФН