Die Presse: Пакуты Масквы з-за сябра-дыктатара

Расійскае эмбарга на імпарт прадуктаў харчавання з Еўропы прывяло да нечаканых наступстваў. Беларусь, дыктатарская дзяржава, партнёр Расіі па Мытным саюзе, дапамагае Еўропе абыйсці забарону на імпарт, і, такім чынам, ставіць пад пагрозу Мытны саюз.



lu_pu.jpg

Пра гэта піша Эдуард Штайнер у артыкуле пад назвай «Пакуты Масквы з-за сябра-дыктатара», апублікаванай на сайце аўстрыйскай газеты Die Presse.

Гэта важная вяха на шляху да еўразійскай эканамічнай зоны Уладзіміра Пуціна, з дапамогай якой ён хоча стварыць ўсходнюю процівагу Еўрасаюзу. У 2010 годзе быў абвешчаны Мытны саюз паміж Расіяй і Беларуссю, годам пазней далучыўся Казахстан, толькі Украіна адмовілася. Але цяпер Мытны саюз пачынае разбурацца. Паколькі там, дзе ў мінулым тавары бяспошлінна перавозіліся паміж дзяржавамі, цяпер зноў усталяваны кантроль. Дзе б ні праязджалі грузавікі, яны зараз павінны паказваць свой груз.

Расійская мытня заявіла, што беларусы зноў абшукваюць фуры на дзяржаўнай мяжы. Аб шматкіламетровых чэргах піша «Расійская газета», перыяд чакання ад трох да чатырох дзён, паведамляе газета «Ведамасці».

Раней Масква пачала кантраляваць імпарт з суседняй краіны, і наклала забарону на транзіт беларускіх тавараў у Казахстан. Сельскагаспадарчая інспекцыя нават спешна пабудавала кантрольна-прапускныя пункты на мяжы.

Злоўжыванне цэнтральным становішчам

Прычына таго, што двое славянскіх суседзяў больш не давяраюць адзін аднаму, зразумела, заключаецца не ў эканамічных адносінах. Хутчэй, прычына ў тым, што Беларусь абыходзіць расійскую забарону на імпарт сельскагаспадарчай і малочнай прадукцыі з ЕС і зарабляе на гэтым грошы.

Летам, Расея ўвяла забарону на імпарт у адказ на санкцыі Захаду і нашкодзіла кампаніям — у тым ліку ў Аўстрыі. Ад сваіх партнёраў па Мытным саюзе, Беларусі і Казахстана, Масква запатрабавала забараніць транспарціроўку прадуктаў харчавання з ЕС па сваёй тэрыторыі ў Расію.

Беларусь, вядома ж, вырашыла, што прыйшоў яе час. Яна спешна імпартавала тавары з ЕС, афармляла новыя дакументы, і паўторна экспартавала тавар у Расію. Толькі ў верасні — праз месяц пасля ўвядзення расійскага забароны на імпарт — імпарт малочных прадуктаў з краін Захаду ў Беларусь вырас у параўнанні з папярэднім годам, у 117 разоў, па дадзеных Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. Імпарт садавіны падвоіўся.

Новы варыянт старой гульні

Злоўжыванне геаграфічным цэнтральным становішчам Беларусі для перадачы па «таемных сцежках» заходніх тавараў у Расію — гэта ідэя не толькі знаходлівых прадпрымальнікаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сам заклікаў да гэтага злоўжывання. Тое, што ён умее эксплуатаваць сваё геаграфічнае становішча з максімальнай выгадай, Лукашэнка раней ужо даказаў. Расія часта гэта ўлічвала, паколькі Беларусь разглядалася як буферная дзяржава паміж ЕС і Расіяй. Перш за ўсё, пры транзіце нафты і газу Беларусь можа атрымаць шмат саступак ад Масквы: такім чынам, нафта танна імпартуецца з Расіі, а затым экспартуецца пасля апрацоўкі ў ЕС. Нягледзячы на дамоўленасці, Мінск рэдка дзеліць прыбытак з Масквой.