Жыхары ўкраінскага Чырвонага Луча выгналі з горада «казачкоў»

Жыхары горада Чырвоны Луч, які знаходзіцца на часова акупаванай баевікамі тэрыторыі Данбаса, выгналі так званых «казачкоў». Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА на сваёй старонцы ў Facebook.



terarysty.jpg

«Мясцовая абшчына ўжо даўно пакутавала ад крымінальных замахаў гэтых маргіналаў. Таму людзі сабраліся і аднадушна выказалі меркаванне, што лёс жыхароў горада павінны вырашаць выключна яны самі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў прэс-цэнтры ато адзначаюць, што «ад інфармаваных крыніц з Данецка паступіла інфармацыя аб распаўсюдзе сярод жыхароў горада улётак з заклікам спыняць ўзброенае супрацьстаянне, складваць зброю і вяртацца да працы ў шахтах і на іншых аб’ектах прамысловасці».

Не так даўно паведамлялася, што ў Чырвоным Лучы справа даходзіла да перастрэлак паміж баявікамі так званай «Луганскай Народнай Рэспублікі», расійскімі вайскамі, і прадстаўнікамі так званага «данскога казацтва», якія не вызнавалі ў якасці легітымнай улады ані ЛНР, ані Украіну, спрабуючы стварыць свае «казацкія рэспублікі».

Паводле УНІАН