Расія. Рубель ставіць новыя рэкорды ў адносінах да долара і еўра
Пасля "чорнага панядзелка" расійская валюта працягнула імкліва таннець.
![141216072627_russian_roubles_624x351_rianovosti.jpg 141216072627_russian_roubles_624x351_rianovosti.jpg](/img/v1/news/full/141216072627_russian_roubles_624x351_rianovosti.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Курс еўра на таргах Маскоўскай біржы перавысіў 91 рубель, долар дасягнуў 74 рублёў.
Курс долара разлікамі "заўтра" да 14.28 мск вырас да папярэдняга закрыцця на 6,9 рубля — да 71,35 рубля, курс еўра — на 10,2 рубля, да 89,1 рубля,
паведамляе ТАСС.
На таргах ў аўторак рубель зноў пачаў рэзкае падзенне ў адносінах да долара і еўра, паведамляе www.bbc.co.uk.
На адкрыцці таргоў Маскоўскай біржы рубель істотна вырас у адносінах да асноўных сусветных валют, аднак затым пачаўся новы спад.
На 11:39 мск долар і еўра ўсталявалі новыя рэкорды: курс еўра дасягнуў 81 рубля, долара — амаль 65 рублёў.
У ноч на аўторак савет дырэктараў Банка Расіі рэзка павысіў ключавую стаўку — з 10,5 да 17% гадавых.
Гэта стала адказам на самае сур'ёзнае падзенне курсу рубля за апошнія 15 гадоў. Павышэнне ключавой стаўкі стала ўжо шостым з пачатку года.