12-гадзінная варта: прапанаваны новы план змагання супраць рэстарацыі каля Курапат
Варта з 12 да 24 гадзіны штодня, адказваць за якую будуць 7 арганізацый — сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец паведаміў Радыё Свабода, што так званы план «Чахольскага-Дашкевіча» зацвердзяць 11 чэрвеня.
![8426c2fe_f8ca_43d1_827b_f718322dce06_w1023_r1_s.jpg 8426c2fe_f8ca_43d1_827b_f718322dce06_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/8426c2fe_f8ca_43d1_827b_f718322dce06_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
План будзе распрацаваны па прапанове адказнага сакратара ўправы сойму КХП БНФ Алеся Чахольскага і грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча. Адказваць за варту бяруцца 7 арганізацый: «Альтэрнатыва», Рух салідарнасці «Разам», Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя, Беларускі Народны фронт, Малады фронт, Кансерватыўна-Хрысьціянская партыя — БНФ, «Еўрапейская Беларусь».
![Павал Севярынец на месцы пратэстаў супраць рэстарана «Поедем поедим» Павал Севярынец на месцы пратэстаў супраць рэстарана «Поедем поедим»](/img/v1/images/a028f556_d11e_4ef5_a4cf_fece0c7a1151_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Павал Севярынец на месцы пратэстаў супраць рэстарана «Поедем поедим»
Павал Севярынец паведаміў, што 10 чэрвеня пратэсты каля рэстарацыі працягваюцца. У іх удзельнічаюць 10 чалавек. Наведнікаў рэстарана няшмат. Некаторыя з іх развяртаюць аўтамабілі, калі бачаць пратэстоўцаў і атрымліваюць улёткі з інфармацыяй пра Курапаты.
На актывістаў Наталлю Гарачка і Дзяніса Урбановіча склалі пратаколы супрацоўнікі ДПС за знаходжанне на праезнай частцы.
![Наталля Гарачка ўдзельнічае ў акцыі пратэста каля рэстарана «Поедем поедим» Наталля Гарачка ўдзельнічае ў акцыі пратэста каля рэстарана «Поедем поедим»](/img/v1/images/f41c2e4d_5588_4f42_9a43_09a9e6d101a0_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Наталля Гарачка ўдзельнічае ў акцыі пратэста каля рэстарана «Поедем поедим»
11 чэрвеня ў 12.15 каля брамы рэстарана «Поедем поедим» адбудзецца нарада, на якой зацвердзяць новы план варты.
12 чэрвеня ў 12.30 на гэтым месцы збярэцца «юрыдычная камісія». Будуць падрыхтаваныя звароты ў Міністэрства культуры, Мінскі раённы выканаўчы камітэт, Мінскі абласны выканаўчы камітэты, Камітэт па дзяржаўным кантролі і Міністэрства гандлю. У зваротах актывісты і эксперты патрабуюць «зачыніць, знесці альбо перанесці гэты будынак», — паведаміў Павал Севярынец Радыё Свабода.