Антон Астаповіч звярнуўся ў пракуратуру ў сувязі з намерам ажыццявіць знос шэрагу гістарычных пахаванняў на Кальварыйскіх могілках ў Мінску

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся ў пракуратуру горада Мінска ў сувязі з намерам ажыццявіць знос шэрагу гістарычных пахаванняў на сталічных Кальварыйскіх могілках.



4ca82b2a861f70cd15d83085b000dbde.jpg

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся ў пракуратуру горада Мінска ў сувязі з намерам ажыццявіць знос шэрагу гістарычных пахаванняў на сталічных Кальварыйскіх могілках.

У інтэрв’ю карэспандэнту “Новага часу Астаповіч распавёў, што напрыканцы 2011 года на агароджах некаторых пахаванняў уздоўж галоўнай алеі, якая вядзе ад уваходнай брамы да Кальварыйскага касцёлу, з’явіліся таблічкі. Тэкст на іх сведчыць пра тое, што адміністрацыя камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Спецкамбінат плануе ажыццявіць знос шэрагу пахаванняў з старадаўнімі агароджамі і надмагіллямі з-за іх недагледжанасці.

Разам з тым, як адзначыў старшыня таварыства, на тэрыторыі могілак — нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, — зафіксаваны факты самавольных зменаў гістарычнага выгляду капліц-пахаванняў і не робяцца захады па падтрыманню ў належным стане надмагілляў XIX — пачатку XX стагоддзяў. Паводле ягоных слоў, гэтыя дзеянні маюць усе прыкметы парушэння заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Так, на неагатычнай капліцы XIX стагоддзя старадаўняга мінскага шляхецкага роду Віткевічаў страчаны фрагменты дэкору, а сама капліца, збудаваная з цэглы пясчанага колеру, перафарбавана ў белы колер, сказаў Астаповіч.

Ён патлумачыў, што пад аховай дзяржавы знаходзіцца ўвесь комплекс могілак. Гэта азначае, што ўсе віды прац, якія праводзяцца на тэрыторыі гэтага помніка і могуць прывесці да істотнага яго змянення ці знішчэння, павінны выконвацца з дазволу Міністэрства культуры і толькі пасля разгляду і ўхвалення Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры, што прадугледжана артыкуламі 37 і 43 закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь (далей — закона).

Паводле яго слоў, працы па знішчэнню гістарычных пахаванняў, па правядзенню несанкцыянаванага рамонту на капліцах не адпавядаюць пункту 3 артыкула 36 і парушаюць артыкулы 27 і 28 закона, які вызначае наступныя віды прац на помніках дойлідства: аднаўленчыя работы, дапаўненне, кансервацыя, прыстасаванне, рамонт, раскрыццё, рэгенерацыя і рэканструкцыя. У адпаведнасці з артыкулам 52 закона, уладальніку каштоўнасці забараняецца прычыняць ёй шкоду, змяняць умовы ўтрымання і выкарыстання помніка без узгаднення з Мінкультуры, сказаў Астаповіч.

Паводле яго слоў, патрабаванні заканадаўства не выконваюцца “Спецкамбінатам, які з’яўляецца ўладальнікам каштоўнасці.

Вось чаму 10 студзеня Астаповіч звярнуўся ў Мінкультуры і Мінгарвыканкам з просьбай скласці пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкулах 19.1; 19.2; 19.3 і 19.4 КаАП у дачыненні да “Спецкамбіната і патрабаваць ад яго прывесці працы на могілках у адпаведнасць з заканадаўствам.

Рыма-каталіцкія Кальварыйскія могілкі, заснаваныя ў 1830-я гады, дзейнічаюць да гэтага часу. На могілках пахаваныя выбітныя прадстаўнікі мінскай шляхты XIX–X стагоддзяў, у тым ліку грамадска-палітычны дзеяч Вацлаў Іваноўскі, паэт Янка Лучына (Іван Неслухоўскі), а таксама бацька Антона і Івана Луцкевічаў. На тэрыторыі, якая ўваходзіць у склад могілак, у 1930-я гады праводзіліся масавыя расстрэлы ахвяраў сталінізму.

Фатаздымкі Кальварыйскіх могілак Антона Астаповіча