Апублікаваная графіка, якая расказвае якія парады атрымлівае Беларусь ад іншых краін

Беларусь атрымала 259 рэкамендацый як стаць лепш ад іншых краін у рамках працэдуры ААН — Універсальны перыядычны агляд. Сярод іх, напрыклад: «разгледзець пытанне аб стварэнні нацыянальнай праваабарончай установы» ад Зімбабвэ, «аказваць падтрымку інстытуту традыцыйнай сям'і» ад Расіі ці «працягваць удасканальваць цудоўную сістэму сацыяльнай абароны» ад Венесуэлы.

screenshot_from_2016_06_09_13_36_05.png


Цяпер пад кіраўніцтвам МЗС пачалася распрацоўка міжведамаснага плана рэалізацыі тых рэкамендацый, з якімі наша краіна так ці інакш пагадзілася (такіх 158 з 259).
Каб зрабіць працэс, над якім працуе МЗС, ААН і беларускія НГА, больш зразумелым для людзей, Беларускі Хельсінкскі камітэт  падрыхтаваў графіку, якая распавядае, як працуе працэдура Універсальнага перыядычнага агляду і якія рэкамендацыі атрымала наша краіна.
У візуалізацыі кожны прастакутнік уяўляе асобную рэкамендацыю. Пры навядзенні курсора на рэкамендацыю адлюстроўваецца падрабязная інфармацыя: поўны тэкст, нумар, статус, катэгорыя і краіна, якая яе дала. На статус рэкамендацыі, які адлюстроўвае стаўленне да яе зместу ўрада Беларусі, таксама паказвае колер.
Пры дапамозе выпадаючых спісаў можна адфільтраваць рэкамендацыі па катэгорыях або па краінах.
Графіка БХК дазваляе даведацца пра шмат цікавага. Напрыклад, чамусьці рэкамендацыю Германіі «спрасціць працэдуру рэгістрацыі палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый і фондаў» МЗС Беларусі пазначыла як выкананую. А вось ад рэкамендацыі Уругвая, Даніі, Ганы «ратыфікаваць факультатыўны пратакол да Канвенцыі супраць катаванняў і іншага жорсткага, бесчалавечнага, прыніжаючага годнасць стаўлення і пакарання» адмовілася. Таксама адмовілася ад рэкамендацыі Нідэрландаў «прывесці Закон аб сродках масавай інфармацыі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, што тычацца свабоды прэсы, і прыняць меры дзеля таго, каб грамадзянская супольнасць і праваабаронцы, маглі спакойна, не баючыя адвольнага арэшту, ажыццяўляць свае права на свабоднае выражэнне думак, а таксама на свабоду схода і асацыяцый у адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах».
Графіка БХК выкладзена тут.