Артыкул 411 Крымінальнага кодэксу мусіць быць адменены

У Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны артыкулу 411, які прадугледжвае крымінальнае пакаранне за дысцыплінарныя парушэнні вязняў беларускіх турмаў.

kruhly_stol_artykul_411._arcjom_ljava__3__logo.jpg


У працы круглага стала, які адбыўся у штаб-кватэры БСДП(Г), прынялі ўдзел Алег Волчак, Ганна Шапуцька, Людміла Гразнова, Алесь Марчанка, Кацярына Садоўская, Вольга Мікалайчык, Міхаіл Пастухоў, Алесь Макаеў, Юлія Фралова, Вольга Маёрава.

Кацярына Садоўская і Алесь Марчанка

Кацярына Садоўская і Алесь Марчанка

Грамадскія актывісты і праваабаронцы перакананыя, што ўлады павінны прыбраць артыкул 411 з Крымінальнага кодэкса («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, што выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі»), як не адпавядаючы беларускаму заканадаўству ў сферы правоў чалавека і міжнароднаму праву. А пакуль будуць распрацоўвацца папраўкі ў КК, патрэбна абвесціць мараторый на выкарыстанне артыкула 411.

kruhly_stol_artykul_411._arcjom_ljava__4__logo.jpg


Актуальнасць гэтай тэмы прадыктаваная тым, што нядаўна ў адносінах да Андрэя Бандарэнкі, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, заведзена крымінальная справа паводле артыкула 411. Цяпер вязню, пакаранне якога многія прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць палітычна матываваным, пагражаюць дадатковыя два гады зняволення. Шэраг праваабарончых арганізацый ужо зрабілі заяву, што ў выпадку пакарання Бандарэнкі судом паводле артыкула 411, яны будуць лічыць яго палітвязнем.

Алесь Макаеў і Людміла Гразнова

Алесь Макаеў і Людміла Гразнова


Прычынаў лічыць артыкул 411, які дастаўся нашаму Крымінальнаму кодэксу ад савецкіх часоў, не адпавядаючым прававым нормам шмат.
Гэты артыкул у савецкі час на законных падставах, але неправавым чынам дазваляў кантраляваць паводзіны крымінальных аўтарытэтаў у вязніцах і нават неабмежавана падаўжаць іх тэрміны зняволення. У большасці краінаў былога СССР артыкул адменены (застаўся ў Беларусі, Казахстане і Узбекістане), бо ён парушае права чалавека не быць пакараным двойчы за адно злачынства.

Ганна Шапуцька і Міхаіл Пастухоў

Ганна Шапуцька і Міхаіл Пастухоў


Як адзначылі выступоўцы, артыкул 411 развязвае рукі супрацоўнікам адміністрацый  беларускіх турмаў і калоній, дазваляе адвольна караць і прыніжаць годнасць вязняў. Ён таксама выкарыстоўваецца як сродак расправы і ціску на асобных вязняў па палітычных матывах, альбо за спробу законным шляхам бараніць свае правы (напрыклад, калі вязень скардзіцца на адміністрацыю ў вышэйстаячыя інстанцыі).

Валеры Бандарэнка, бацька Андрэя Бандарэнкі

Валеры Бандарэнка, бацька Андрэя Бандарэнкі


«Калі хочуць зрабіць з вязня «злоснага парушальніка», вельмі часта яго абвінавачваюць у тым, што той не рабіў, альбо правакуюць яго на дзеянні, якія настройваюць вязня супраць усёй калоніі. Чалавек не паддаецца на правакацыю — яму прыпісваюць усялякія парушэнні», — распавёў на прыкладзе свайго сына бацька вязня Андрэя Бандрарэнкі Валеры Бандарэнка.
Удзельнікі круглага стала таксама звярнулі ўвагу на той аспект, што судовыя працэсы паводле артыкула 411 праходзяць на тэрыторыі рэжымнага аб’екту, часта без прысутнасці абвінавачанага, яны фактычна закрытыя ад грамадскасці.

kruhly_stol_artykul_411._arcjom_ljava__5__logo.jpg


«Гэта злачынны, антычалавечны артыкул. Трэба неадкладна патрабаваць яго адмены», — адзначыў былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.
Міхаіл Пастухоў выступіў з ініцыятывай рэфармавання крымінальнага і адміністратыўнага заканадаўства з мэтай набліжэння іх да еўрапейскіх стандартаў. «Наш Крымінальны кодэкс надзвычай жорсткі па 14-ці артыкулах прадугледжана смяротнае пакаранне! Прыйшоў час яго змяніць», — заявіў Міхаіл Пастухоў.

kruhly_stol_artykul_411._arcjom_ljava__2__logo.jpg

kruhly_stol_artykul_411._arcjom_ljava__8__logo.jpg

Юлія Фралова і Вольга Маёрава
Удзельнікі круглага стала па выніках яго працы падпісалі зварот, адрасаваны спецдакладчыку па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Камітэту ААН, Палаце прадстаўнікоў, Прадстаўніцтву ЕС, палітычным партыям і аб’яднанням, а таксама ўсім грамадзянам у якім апісваецца сітуацыя, якая склалася вакол вязняў Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага, а таксама ставіцца пытанне пра выключэнне артыкула 411 з Крымінальнага кодэкса (а да адмены — ўвесці мараторый на выкарыстанне) ў мэтах абароны правоў і свабодаў грамадзян.

kruhly_stol_artykul_411._arcjom_ljava__1__logo.jpg

img_5986_logo.jpg