Астаповічу ад Леанарда
“Эскізны праект рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення правага боку вуліцы Гандлёвай у горадзе Мінску, распрацаваны ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі сябрамі архітэктурнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам, Антонам Вантухам, Андрэем Лары і Уладзімірам Папругай пры ўдзеле Івана Вантуха, Арцёма Караткова і Паўла Растоўцава, стаў пераможцам IV Мінскай міжнароднай біенале маладых архітэктараў “Леанарда–2011 у намінацыі “Рэстаўрацыя, рэгенерацыя, рэ
“Эскізны праект рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення правага боку вуліцы Гандлёвай у горадзе Мінску, распрацаваны ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі сябрамі архітэктурнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам, Антонам Вантухам, Андрэем Лары і Уладзімірам Папругай пры ўдзеле Івана Вантуха, Арцёма Караткова і Паўла Растоўцава, стаў пераможцам IV Мінскай міжнароднай біенале маладых архітэктараў “Леанарда–2011 у намінацыі “Рэстаўрацыя, рэгенерацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.
Фрагменты праекту грамадскасці
Выстава-конкурс уваходзіла ў праграму IX нацыянальнага фестывалю архітэктуры “Мінск–2011, які адбыўся 3–5 лістапада. У інтэрв’ю карэспандэнту “Новага часу Марату Гаравому старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч распавядае:
“Пад аховай дзяржавы ў гістарычным цэнтры Мінска знаходзяцца аўтэнтычная аб’ёмна-планіровачная структура, будынкі і збудаванні, ландшафт і культурны пласт. Іх захаванне на тэрыторыі
правага (цотнага) боку вуліцы Гандлёвай (былой Зыбіцкай) і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча з’яўляецца апошняй магчымасцю не страціць "Гістарычны цэнтр Мінска" як
матэрыяльную нерухомую каштоўнасць міжнароднага значэння. Вось чаму архітэктурная секцыя таварыства некалькі гадоў працуе над праектамі навукова абгрунтаванага аднаўлення былых фрагментаў помніка
дойлідства.
Наш грамадскі праект рэгенерацыі правага боку вуліцы Гандлёвай уяўляе сабой эскізную прапанову па ўзнаўленні двух кварталаў тыповай гарадской жылой і грамадзянскай малапавярховай мураванай забудовы
другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Падрыхтоўка гэтага альтэрнатыўнага праекта матывавалася тым, што паводле замовы КУП "Мінская спадчына" спецыялісты КУП
"Мінскпраект" распрацавалі свой варыянт аднаўлення забудовы цотнага боку Гандлёвай, да якога ў грамадскасці шмат прэтэнзій з пункту гледжання патрабаванняў айчынных
нарматыўна-прававых актаў і міжнародных метадычных дакументаў у галіне аховы спадчыны і правядзення прац на яе аб’ектах.
Справа ў тым, што прапанова "Мінскпраекта" зыходзіць з новай трасы інжынерных камунікацый, пракладзеных у 2008 годзе, і парушае чырвоныя лініі аўтэнтычнай забудовы вуліцы. Такім
чынам, гэтая прапанова прыводзіць да фальсіфікацыі гістарычнай планіровачнай структуры, без аднаўлення якой далейшыя працы ў навукова-абгрунтаваным і прававым рэчышчы проста немагчымыя. Тры гады
таму, насуперак Дэтальнаму плану рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання “Гістарычнага цэнтра Мінска, быў пракладзены калектар ўздоўж праезнай часткі правага
боку Гандлёвай. З-за гэтага калектара шырыня вуліцы пры яе адбудове пашырыцца амаль на сем метраў. Нягледзячы на тое, што калектар прайшоў па месцах падмуркаў гістарычнай забудовы, дзеля захавання яе
габарыту спецыялісты прапануюць выйсце — узяць калектар у тэхнічны кораб і праз яго забяспечыць праходы да інжынернай камунікацыі. А зверху кораба, на бетонных плітах, можна ставіць будынкі,
тым больш такія лёгкія двухпавярховыя галерэйнага тыпу, якімі была забудавана вуліца. Для аднаўлення страчанай аўтэнтычнай аб’ёмна-планіровачнай структуры Гандлёвай і асобных яе будынкаў
можна пайсці і на перакладку калектара пад праезную частку вуліцы. Прычым кошт такой перакладкі не перавысіць 6% агульнага сметнага кошту ўсяго праекта.
Нашы прапановы строга грунтуюцца на навуковых даследаваннях, праведзеных архітэктарам Вадзімам Гліннікам, а таксама спецыялістамі таварыства ў шэрагу архіваў, у тым ліку ў Нацыянальным гістарычным
архіве Беларусі, Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускім дзяржаўным архіве кіна-, фона- і фотадакументаў, у асабістым архіве актывіста грамадскага
аб’яднання, даследчыка і калекцыянера Паўла Растоўцава. З пяці былых кварталаў правага боку вуліцы Гандлёвай у сённяшняй горадабудаўнічай сітуацыі ёсць магчымасць дакладна аднавіць два
кварталы з забудовай і паміж імі трэці — рэкрэацыйны квартал, дзе калісьці на балоце знаходзіўся Малочны рынак.
Фрагменты праекту грамадскасці
Аднак Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры не ўхваліла наш праект, нягледзячы на тое, што ён атрымаў высокую ацэнку
кіраўніцтва камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, а таксама вучонага савета архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Наадварот, рада падтрымала
прапанову "Мінскпраекта" і толькі прапанавала яго спецыялістам улічыць у сваім праекце "пэўныя" рэкамендацыі таварыства аховы помнікаў.
На жаль, нашы прапановы ігнаруюцца, а рэалізацыя прапаноў “Мінскпраекта можа прывесці да знішчэння і страты (без адпаведных навуковых фіксацый і належнага вывучэння) элементаў
былой высокашчыльнай гарадской забудовы.
Перамога нашага праекта на “Леанарда не толькі натхняе, але і дадае аргументаў у праваце грамадскасці. Мы зыходзім з таго, што працэс рэстаўрацыі — высокаспецыялізаваная
аперацыя. Накіраваная на захаванне і раскрыццё эстэтычнай і гістарычнай вартасці помніка, рэстаўрацыя грунтуецца на павазе да аўтэнтычных матэрыялу і дакументаў. Рэстаўрацыю неабходна спыніць у той
кропцы, дзе пачынаецца здагадка. У такім выпадку любыя наступныя запланаваныя работы павінны абавязкова ўлічваць неабходнасць захавання гістарычнай аб’ёмна-планіровачнай структуры помніка. А
яго архітэктурная кампазіцыя павінна адрознівацца ад першапачатковай і несці на сабе адбітак сучаснасці. Іншы падыход вядзе толькі да фальсіфікацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, што катэгарычна
недапушчальна з прававога і маральнага пунктаў гледжання.
Падчас працы над праектам па вуліцы Гандлёвай мы імкнуліся аднавіць накірункі-звязкі “Гістарычнага цэнтра Мінска з перыферыйнымі тэрыторыямі-прадмесцямі, у тым ліку з Замчышчам. І
па ініцыятыве “Мінскай спадчыны мы ўнеслі карэкціроўкі ў прапановы “Мінскпраекта па аднаўленні і музеефікацыі паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча.
Вуліца Гандлёвая ў 1950-я гады
Згодна з прапановамі “Мінскпраекта, на плошчы прыблізна ў 5 гектараў плануецца ўзвесці комплекс, які ўключае падземную залу-амфітэатр на 240 месцаў з абходнымі галерэямі і
археалагічнай экспазіцыяй. У натуральную велічыню мяркуецца пабудаваць макет фрагмента старажытнага горада XII стагоддзя з брамай, абарончымі валамі, храмам, вуліцамі і дамамі. На Нізкім рынку
запланаваныя гандлёвыя рады, адкрытыя крамы з завесамі і гандлёвы павільён пад тэнтам, а таксама тэатр-балаган для выступленняў артыстаў.
Абапіраючыся на гістарычныя, у тым ліку археалагічныя, даследаванні, Таварыства аховы помнікаў выступае за змяненне трасы валоў замчышча і яго планіроўкі, за аднаўленне аб'ёмна-планіровачнай
структуры Нізкага і Мяснога рынкаў на сярэдзіну ХIX — пачатак XX стагоддзя са страчанай высокашчыльнай мураванай забудовай. Мы таксама змагаемся за аднаўленне першага Мінскага праваслаўнага
храма менавіта над яго аўтэнтычнымі падмуркамі, якія захаваліся. Гаворка ідзе аб гіпатэтычным узнаўленні вобліку чатырохслупавага трохапсіднага амаль квадратнага ў плане храма ў візантыйскім стылі
XII стагоддзя для рэканструкцыі аўтэнтычнай планіроўкі замчышча. Акрамя таго, мы выступаем за аднаўленне на замкавым валу аднаго з самых старажытных мураваных будынкаў Мінска — Гродскага
суда XVIII стагоддзя".
Зараз мы дабіваемся грамадскага абмеркавання праектаў па Гандлёвай і Замчышчы, падрыхтаваных “Мінскпраектам і таварыствам аховы помнікаў. Рэалізацыя па агульнапрынятай міжнароднай
методыцы нашых навукова абгрунтаваных праектаў прывядзе да з’яўлення ў “Гістарычным цэнтры Мінска той архітэктурнай разынкі, якой так не хапае гэтаму помніку
дойлідства.
Прапанова "Мінскпраекту"
Мінская міжнародная біенале маладых архітэктараў “Леанарда праводзіцца з 2005 года Саюзам архітэктараў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Міністэрства культуры, Мінскага гарвыканкама, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, Міжнароднага саюза архітэктараў і Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў.
Выстава заснавана дзеля выяўлення лепшых архітэктурных прац і аўтараў, вызначэння перспектыўных накірункаў развіцця архітэктуры, папулярызацыі творчых дасягненняў маладых архітэктараў.
У межах выставы адбываецца конкурс у сямі намінацыях: “Горадабудаўніцтва і планіроўка, “Грамадскія і прамысловыя комплексы, будынкі і збудаванні, “Жылыя
шматпавярховыя дамы, “Жылыя аднакватэрныя і малапавярховыя дамы, “Ландшафтная архітэктура, вулічны дызайн, манументальнае мастацтва і скульптура ў
архітэктуры, “Рэстаўрацыя, рэгенерацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама “Інтэр’еры будынкаў і
збудаванняў.
Вуліца Гандлёвая ў 1950-я гады іфрагменты праекту грамадскасці
Антон Астаповічнарадзіўся 23 кастрычніка 1964 года ў горадзе Асіповічы (Магілёўская вобласць). Скончыў сярэднюю школу, Мінскае медыцынскае вучылішча №2,
гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў фельчарам хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску, чыгуначнай бальніцы ў Асіповічах. З 1990 па 2006 гады — у Беларускім
дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара, загадчыка аддзела і намесніка дырэктара па навуцы. З 2007 года ўзначальвае
“Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. З 2009 года з’яўляецца сакратаром Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай
спадчыны пры Міністэрстве культуры, а з 2010 года — сябрам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў.