Першы прысуд па «справе Ціханоўскага»: тры гады калоніі
Суддзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў яго вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады і арганізацыі і падрыхтоўцы групай асобаў дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкулы 369 і 342), паведамляе «Свабода».
Раней пракурор Аляксандр Ляўковіч казаў, што ў сваіх
відэароліках Няронскі публічна заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных
мерапрыемствах у Слуцку, Мазыры, Брэсце і Бабруйску. А група асобаў — гэта
Сяргей Ціханоўскі і Мікалай Статкевіч. Сувязь Няронскага з імі, на думку
пракурора, даказаная тым, што тэлефон Статкевіча быў у запісной кніжцы
Няронскага, а Ціханоўскі стварыў яму акаўнт.
Няронскага таксама абвінавацілі ў абразе старшыні Слуцкага
райвыканкама Андрэя Янчэўскага (арт. 369, пакаранне паводле гэтага артыкула не
прадугледжвае пазбаўленьня волі).
Адвакат палітвязьня Сяргей Лепеш прасіў апраўдаць
Няронскага, бо на судзе не было даказана ягонага злачынства паводле артыкула
342. На думку адваката, аўтар абвінавачання «абмежаваўся толькі агульнымі
фразамі», якія носяць «выключна ацэначны характар» і сведчаць хутчэй пра «яго
стаўленне да Няронскага, а таксама Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і Сяргея
Ціханоўскага».
Палітвязень прызнаў сябе вінаватым у абразе старшыні
Слуцкага райвыканкама Янчэўскага, а паводле другога артыкула абвінавачаньня —
не.
Праваабаронцы лічаць, што крымінальны пераслед Няронскага
мае выключна палітычныя матывы.