Беларускія эколагі:"Астравецкая атамная – гэта злачынства!”
Беларускія эколагі вітаюць дазвол мінскіх уладаў на правядзення шэсця і мітынга 26-га красавіка. Прадстаўнікі экалагічных арганізацый лічаць, што Чарнобыльскі шлях павінен даць магчымасць грамадскасці выказацца па самых набалелых праблемах.
Беларускія эколагі вітаюць дазвол мінскіх уладаў на правядзення шэсця і мітынга 26-га красавіка. Прадстаўнікі экалагічных арганізацый лічаць, што Чарнобыльскі шлях павінен даць магчымасць
грамадскасці выказацца па самых набалелых праблемах.
Асноўны лозунг, пад якімі зялёныя прыйдуць на маніфестацыю у гадавіну чарнобыльскай катастрофы: “Астравецкая атамная – гэта злачынства! Сябры экалагічных
аб’яднанняў будуць дамагацца ад беларускіх уладаў аднаўлення доступу грамадскасці да кантролю за экалагічнай бяспекай краіны, а таксама спынення вырабу прадуктаў харчавання на забруджаных
тэрыторыях.
Сакратар грамадскай экалагічнай экспертызы праекта будучай АЭС Таццяна Новікава упэўненая: праблемы нацыянальнай экалогіі павінны мець магчымасць абмяркоўваць усе беларускія грамадзяне, а не толькі
выбраныя чыноўнікі.
- Наша галоўная задача – сабраць тых людзей, якіх хвалюе праблема Чарнобыля, якіх хвалюе праблема будаўніцтва АЭС. Чаму будаўніцтва атамнай станцыі звязана з чарнобыльскай праблемай? Таму
што гэта чарговая небяспека радыяцыйнага ўздзеяння на арганізмы людзей, якія ўжо пацярпелі ад Чарнобыля. Наша задача – паклікаць людзей, якія хочуць выказаць сваё меркаванне наконт
наступстваў чарнобыльскай катастрофы, наконт будаўніцтва новай АЭС. І гэтае меркаванне максімальна данесці і да асоб, якія прымаюць рашэнні, і да ўсіх грамадзян. Гэта датычыцца кожнага.
У пятніцу Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт даў дазвол на правядзення 26 красавіка ў сталіцы жалобнага шэсця і мітынгу. Разам з тым, паводле рашэння гарадскіх ўладаў, для руху удзельнікам
Чарнобыльскага шляху былі выдзелены толькі ходнікі, шырыня якіх у некаторых месцах складае усяго 2-3 метры.
Арганізатары акцыі ў адказ на гэта заявілі пра магчымы несанкцыянаваны выхад на праезную частку ў выпадку стварэння небяспекі для мірнага праходу калоны.
Радыё Рацыя, Мінск