
Беларускія крышнаіты падтрымалі сваіх расійскіх аднаверцаў, паведаміў карэспандэнту“Новага часу прэсавы сакратар Мінскай абшчыны Міжнароднага таварыства свядомасці
Крышны Сяргей Малахоўскі. Паводле яго слоў, 23 снежня крышнаіты сталіцы звярнуліся з лістом да пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава з нагоды судовага працэса, які па ініцыятыве пракуратуры
Томска адбываецца ў судзе Ленінскага раёна горада па прызнанню экстрэмісцкім матэрыялам святой кнігі "Бхагавад-гіта як яна ёсць" Бхакціведанты Свамі Прабхупады.
Аўтары ліста зазначаюць, што к гэтаму суду прыкавана ўвага не толькі вернікаў, але і кіраўніцтва Індыі. “Па ўсяму свету людзі, спавядаючыя індуізм, прадстаўнікі іншых рэлігійных традыцый
выказваюць пратэст супраць самой спробы асуджаць Святое Пісанне. Рэлігія – гэта веды, якія дадзены Богам, не даступныя метадам навуковага пазнання, а таксама знаходзяцца за межамі логікі і
эксперыментальной праверкі. Людзі не адмовяцца ад веры, нягледзячы ні на якія высновы і доказы навукоўцаў, паколькі лічаць, што Гасподзь знаходзіцца за межамі іх разумення. Пры разглядзе справы суд
абапіраецца на вывады навуковай эспертызы, гэта значыць -- на меркаванне невялікай групы навукоўцаў. Аднак агульнавядома, што ў навуковай супольнасці ні па аднаму пытанню няма адзінага меркавання. І
заўсёды знойдуцца навукоўцы, якія стануць на абарону гэтай кнігі. Тым больш, што ёй захапляліся Леў Талстой, Махатма Гандзі, Альберт Эйнштэйн, Рамэн Ралан и шмат іншых выбітных дзеячоў навукі і
культуры. Перакладзеная на больш чым 80 моваў свету і выдадзеная накладам больш за 100 мільёнаў асобнікаў, "Бхагавад-гіта як яна ёсць стала кіруючай сілай жыцця для многіх людзей ў
Індыі і па ўсяму свету. Гэтае выданне выкарыстоўваецца ў якасці навучальнага дапаможніка ў шматлікіх універсітэтах свету, у тым ліку -- ў Оксфардскім. "Бхагавад-гіта як яна ёсць"
распаўсюджваецца ў Расіі і Беларусі больш за 30 год сотнямі тысяч асобнікаў, але ні зафіксавана ні аднаго выпадку праяўленя экстрэмізма з боку тых, для каго гэтая кніга святая, -- гаворыцца ў
лісце.
Яго аўтары выказваюць пратэст “ў сувязі з самой магчымасцю судзіць Святое Пісанне і спадзяванне, што “будзе прынята справядлівае рашэнне по гэтаму пытанню.
На думку Малахоўскага, судовы працэс у Томску прывядзе да росту папулярнасці кнігі і аўтарытэту веравызнання, а таксама негатыўна паўплывае наімідж Расіі. Любы суд над Святым Пісаннем прывядзе толькі
да хваляванняў у грамадстве, падкрэсліў прэсавы сакратар абшчыны. Ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі няма забаронаў на распаўсюджванне кніг веравызнання і ўстаўную дзейнасць абшчын
крышнаітаў.
Паводле яго слоў, Мінская абшчына свядомасці Крышны, якая ўключае прыкладна тысячу прыхаджан, з'яўляецца найбуйнейшай у краіне. Усяго ў Беларусі дзейнічаюць больш за 10 абшчын крышнаітаў, што
аб'ядноўваюць каля 3,5 тысяч вернікаў. "Шэсць абшчын, якія размяшчаюцца ва ўсіх абласных цэнтрах, прайшлі дзяржаўную перарэгістрацыю. Акрамя таго, у шэрагу райцэнтраў краіны дзейнічаюць
незарэгістраваныя абшчыны крышнаітаў", — сказаў С.Малахоўскі.
Паводле яго слоў, згодна з палажэннямі закона "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях", рэлігійнае аб'яднанне крышнаітаў можа быць створана толькі пры наяўнсці не менш 10
зарэгістраваных абшчын.
P.S. на здымках: харынама – шэсце беларускіх крышнаітаў у Віцебску са спевамі святых імёнаў Бога.