Беларуская чыгунка — за адстаўку Лукашэнкі і новыя выбары

Работнікі Беларускай чыгункі напісалі калектыўны ліст, у якім сярод іншага выступаюць за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі і правядзенне новых выбараў, асуджаюць гвалт з боку сілавікоў. Пад зваротам падпісаліся амаль 1150 чалавек. Ліст накіравалі ў тым ліку ў Савет міністраў, Вярхоўны суд, Мінаблвыканкам, Мінгарвыканкам.

Работнікі БЧ на акцыі салідарнасці 13 жніўня. Фота tut.by

Работнікі БЧ на акцыі салідарнасці 13 жніўня. Фота tut.by


Подпісы, як паведамляецца, збіралі па ўсіх аддзяленнях БЧ. Паведамляецца, што некаторыя з работнікаў, якія збіралі подпісы, сутыкнуліся з пэўным ціскам з боку кіраўніцтва з-за сваёй актыўнасці. "Калі б не гэты момант, то подпісаў магло б быць прыкметна больш, калі меркаваць па настроях сярод калегаў датычна сітуацыі пасля 9 жніўня", — распавёў адзін з работнікаў.
Супрацоўнікі БЧ, якія падпісаліся пад зваротам, заяўляюць, што занепакоеныя тым, што адбываецца ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. "Нам з болем і шкадаваннем даводзіцца назіраць за падзеямі, якія з кожным днём прыводзяць да павелічэння колькасці пацярпелых, як якія прымалі ўдзел у вулічных мірных акцыях пратэсту, так і выпадковых мінакоў, аўтамабілістаў».
Работнікі БЧ лічаць непрымальным прымяненне сілы з боку сілавікоў у адносінах да мірных грамадзян. Таксама яны выказаліся на тэму мінулых прэзідэнцкіх выбараў:
— Мы не прызнаем вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і афіцыйныя лічбы, агучаныя ЦВК.
Падпісанты ліста просяць:
адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі;
адстаўкі ЦВК ў поўным складзе на чале з Лідзіяй Ярмошынай;
прызнаць прэзідэнцкія выбары сфальсіфікаванымі і несапраўднымі;
прыцягненне да адказнасці ўсіх датычных да фальсіфікацыі падліку галасоў на выбарах;
правесці новыя сумленныя выбары з празрыстым і зразумелым падлікам галасоў;
спыніць прымяненне сілы і зброі з боку сілавікоў у дачыненні да мірнага насельніцтва, а таксама незаконныя арышты і затрыманні;
вызваліць палітвязняў.
Работнікі БЧ просяць "спыніць ціск на тых сябраў выбарчай камісіі і назіральнікаў, якія сумленна выконвалі свае абавязкі". Таксама падпісанты выступаюць за тое, каб ўлады кампенсавалі матэрыяльную і маральную шкоду ўдзельнікам мірных акцый і аўтамабілістам, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў. Яшчэ адна просьба-не аказваць ціск на тых, хто падпісаў ліст, а кіраўніцтва БЧ — выступіць з каментаром па палітычнай абстаноўцы ў краіне і "весці канструктыўны дыялог з работнікамі прадпрыемства".
Падпісанты работнікі БЧ звяртаюць увагу на тое, што многія з іх не могуць далучыцца да агульнарэспубліканскага страйку, таму што іх праца звязана з бяспекай руху на чыгуначным транспарце. Але акцэнтуюць увагу на тое, што па Канстытуцыяй грамадзянам гарантуецца дзяржавай права на свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.
Паводле  finance.tut.by