Дональд Туск: Упэўнены, што арганізуем столькі сродкаў, колькі спатрэбіцца
«Не ўпаўнаважаны даваць гарантыі Еўразвязу, але на самой справе ўпэўнены, што арганізуем столькі сродкаў, колькі спатрэбіцца. Зраблю ўсё, каб грошы не былі праблемай, – сказаў лідар Еўрапейскай народнай партыі, самай вялікай фракцыі ў Еўрапарламенце Дональд Туск у інтэрв’ю парталу Onet.pl.
– Шчыра зацікаўлены, каб Беларусь была свабоднай. Ёсць ўражанне, што не так шмат палякаў зацікавілася справай Беларусі і прынялі яе да сябе. – кажа Туск.
– Той факт, што сёння Літва выконвае ролю ініцыятара акцыі салідарнасці з Беларуссю, зніжае ролю Польшчы ў Еўропе, – кажа былы кіраўнік Еўрапейскай рады.
– Яшчэ адна праблема – відавочнае астуджэнне ў адносінах з Украінай і непрыемная двухсэнсоўнасць у адносінах з Беларуссю» – дадаў Туск. — Цяпер, калі ў нас гадавіна Салідарнасці ў Польшчы, спрабуем узгадаць той час грамадскага шчасця, у які мы ўсе пагрузіліся. Гэты сапраўдны подых свабоды і свежасці прыйшоў цяпер з Беларусі, што таксама нечакана. Акрамя барацьбы за сваё, яны даюць і нам усім выдатны падарунак» – зрабіў выснову палітык.
Паводле Радыё Рацыя