Беларуская і ўкраінская на адной галіне — створана генетычнае дрэва моў свету
Аказваецца, большасць моў у свеце мае адзін корань.
![Фота: io9 Фота: io9](/img/v1/images/illustrated_linguistic_tree_languages_minna_sundberg_high_res1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: io9
Ілюстратар Мінна Сандберг (Minna Sundberg) у вытанчанай інфаграфіцы намалявала лінгвістычнае дрэва, якое паказвае цікавыя сувязі паміж рознымі мовамі, піша io9.
Выкарыстоўваючы даследаванні Ethnologue, Мінна з дапамогай дрэва праілюстравала, як усе асноўныя еўрапейскія, і нават многія ўсходнія мовы, згрупаваныя ў індаеўрапейскія і ўральскія «сем'і». На малюнку ствалы дрэў ўяўляюць моўныя групы, лісце — мовы.
Але нават гэты падрабязны вобраз не здолеў ахапіць вялізную колькасць моў.
— У адной толькі індаеўрапейскай сям'і іх літаральна сотні, і на гэтай старонцы я не магла размясціць іх, таму большасць моў, на якіх гаворыць менш за 1 млн чалавек сюды не патрапілі».
![Фота: io9 Фота: io9](/img/v1/images/illustrated_linguistic_tree_languages_minna_sundberg_high_res.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: io9
Характэрна, што крона славянскіх моў падзяляецца на чатыры буйныя галіны. У адной — польская, славацкая і чэшская, у другой — руская, а трэцяя аб'ядноўвае — беларускую і ўкраінскую. Яшчэ адна «балканская галіна» змяшчае 6 славянскіх моў — баснійскую, харвацкую, сербскую, балгарскую, македонскую і славенсую.
Паводле intex-press.by