У Мінску паказалі фільм «Форэст Гамп» па-беларуску
«Беларускія ўікэнды» вярнуліся ў Мінск пасля тура па рэгіёнах краіны. На гэты раз у рамках праекта пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам» быў прэзентаваны культавы фільм «Форэст Гамп».
![forestgamp__vjaczeslav_smirnov.jpg forestgamp__vjaczeslav_smirnov.jpg](/img/v1/images/forestgamp__vjaczeslav_smirnov.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З 22 па 24 верасня ў кінатэатры «Масква» адбылося тры паказы, кожны з якіх сабраў поўную залу.
![forestgamp__.jpg forestgamp__.jpg](/img/v1/images/forestgamp__.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За гэтыя дні кінастужку паглядзелі каля 2000 чалавек. Улюбёны многімі «Форэст Гамп» стаў пятай карцінай праекта ў беларускай агучцы. Раней ужо адбыліся паказы мультфільмаў «Таямніца Келлз» і «Маленькі Прынц», а таксама фільмаў «Кніга Ілая» і «Пакуль ногi носяць».
Па традыцыі, арганізатары выбіралі фільм для перакладу і паказу, імкнучыся да таго, каб карціна не проста была цікавай для аўдыторыі і мела поспех сярод гледачоў, але і несла ў сабе важны з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцяў пасыл.
![forestgamp__3.jpg forestgamp__3.jpg](/img/v1/images/forestgamp__3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гісторыя Форэста Гампа — прыклад таго, што нават самы непадыходзячы на ролю героя чалавек можа не толькі заслужыць свой уласны хэпі-энд, але і змяніць да лепшага жыццё многіх іншых.
![forestgamp__vjaczeczslav_smirnov2.jpg forestgamp__vjaczeczslav_smirnov2.jpg](/img/v1/images/forestgamp__vjaczeczslav_smirnov2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«У апошні час беларуская мова ператвараецца з трэнду ў паўнапраўную частку нашага паўсядзённага жыцця. Тое, што яна пачынае гучаць з вялікіх экранаў, — гістарычная падзея. Бо культура займае асаблівае месца ў жыцці кожнай нацыі: яна не толькі забаўляе або навучае, але і аб'ядноўвае грамадства вакол тых ці іншых значных ідэй і каштоўнасцяў. Вялікі гонар для кампаніі velcom не проста быць сведкамі падзей, якія адбываюцца, але і актыўна ўдзельнічаць у іх», — адзначыў Вячаслаў Смірноў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom.
![forestgamp__ales_molczanov.jpg forestgamp__ales_molczanov.jpg](/img/v1/images/forestgamp__ales_molczanov.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гісторыя Форэста Гампа часткова пераклікаецца з адным з яркіх сацыяльных праектаў кампаніі velcom — ініцыятывай velcombegom. Бег — менавіта тое, што дапамагала герою Тома Хэнкса пераадольваць складаныя абставіны, а часам і ў літаральным сэнсе ратавала жыццё яму і навакольным. А кампанія velcom сваім праектам аб'яднала беларусаў дзеля дапамогі маленькім пацыентам Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Сумеснымі намаганнямі мэта ў 100 000 кіламетраў была дасягнута нават раней за намечаны тэрмін. Гэтая лічба была канвертавана ў беларускія рублі і накіравана на рахунак установы.
![Андрэй Кім Андрэй Кім](/img/v1/images/forestgamp__andrej_kim.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Кім
Арганізатары плануюць працягваць сумесную працу над праектам «Беларускія ўікэнды» і далей: водгукі гледачоў і распраданыя квіткі красамоўна сведчаць пра тое, што жыхары Беларусі рады глядзець сусветнае кіно на роднай мове.