Беларусы патрабавалі разабрацца з катаваннямі на Акрэсціна. Што адказала пракуратура

За ўвесь час, які прайшоў з 9 жніўня 2020 года, праз ЦІП на Акрэсціна прайшлі тысячы людзей. І на ніводную скаргу на ўмовы ўтрымання, праблемы з ліставаннем, катаванні і пагрозы не было рэакцы, нагадвае «Свабода».

610be53b_22b7_45c6_9ac5_bfeab49fb4fe_w1023_r1_s.webp

Жорсткія ўмовы ўтрымання на Акрэсціна нядаўна знялі на камеру тэлефона. Гэта, а таксама сведчанні вязняў, паклалі ў аснову звароту.

У канцы ліпеня «Вясна» апублікавала фотаздымкі, зробленыя ў ЦІП на Акрэсціна адным з вязняў. На кадрах відаць, што камера перапоўненая, людзі спяць на стале і на падлозе, пасцельнай бялізны ў іх няма.

Беларусы склалі петыцыю і запатрабавалі праверыць, ці сапраўды ў ЦІПе ва ўсіх камерах сітуацыя выглядае так, як на фота. І патрабавалі разабрацца. Петыцыя адправілася ў пракуратуру Мінску, на зварот паступіў афіцыйны адказ, паведамляе Свабода.

«Паколькі пры падачы звароту не пададзены якія-небудзь дакументы, што пацвярджаюць паўнамоцтвы на прадстаўленне інтарэсаў тых адміністрацыйна арыштаваных грамадзян, хто змяшчаецца ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкаму, зварот пакінуты без разгляду па сутнасці. Грамадзяне, чые правы і інтарэсы парушаныя пры ўтрыманні ў названай установе, маюць права самастойна звяртацца з адпаведнымі заявамі ў вызначаным заканадаўствам парадку».

За ўвесь час, які прайшоў з 9 жніўня 2020 года, праз ЦІП на Акрэсціна прайшлі тысячы людзей. Аднак ніводная асабістая скарга на ўмовы ўтрымання, праблемы з ліставаннем, катаванні і пагрозы з боку адміністрацыі не знайшла ўхвалення з боку ўладаў. Таксама супраць сілавікоў дасюль не завялі ніводнай крымінальнай справы за перавышэнне паўнамоцтваў і праз падазрэнні ў знявазе асобы, катаваннях і забойствах.