Беларускія прыгоды і падарожжы польскіх валанцёрак

Оля і Ксенія знаходзяцца ў Гродне з пачатку кастрычніка. У вольны ад сваёй валанцёрскай працы час яны актыўна падарожнічаюць па ваколіцах Гродна ды фіксуюць свае ўражанні. Якімі яны бачаць вядомыя многім гарадзенцам мясціны, што іх уражвае — гэтаму будзе прысвечаны цыкл падарожных нататкаў дзяўчат з Польшчы.  



1345g.jpg

Мэтай нашых першых падарожжаў па ваколіцах Гродна сталі Азёры і Свяцк.

Вёска Азёры знаходзіцца за 25 кіламетраў ад Гродна, на заходніх берагах азёраў Рыбніца і Белае. Уласна з гэтага месца мы вырашылі распачаць нашае падарожжа па Беларусі.

Гэта была спантаннае рашэнне, якое з'явілася, калі мы паглядзелі на мапу.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=345&ImageId=43372

У вёсцы можна паглядзець царкву, касцёл, могілкі, на якіх таксама знаходзіцца помнік, прысвечаны памяці паўстанцаў 1863 г.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=345&ImageId=43370

Гэты просты з выгляду помнік у выглядзе драўляных крыжаў зрабіў на нас вялікае ўражанне.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=386&ImageId=43373

А драўляныя, каляровыя дамкі, такія тыповыя дла беларускай вёскі, зусім нас зачаравалі.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=345&ImageId=43371

Падчас шпацыру вуліцамі Азёраў, з'явілася ўражанне, нібыта час тут затрымаўся.

Дарога завяла нас на бераг возера з маляўнічымі краявідамі.

Сустракуаем тут спадара Івана, мясцовага выратавальніка. Пасля нядоўгай размовы, ён запрасіў нас пракаціцца на "маторцы".

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=386&ImageId=43375

Вакол пануюць цішыня і спакой. На берагах бачныя некалькі рыбакоў.

- «У сезон тут мноства людзей - кажа Іван. Калісьці я спрабаваў лічыць машыны. Калі далічыў да 300 - перастаў. А ў кожнай машыне больш за аднаго чалавека! Летам Азёры наведвае шмат турыстаў» – пераконваў наш спадарожнік.

Назад у Гродна вяртаемся аўтаспынам. Доўга чакаць не давялося – пасля некалькіх хвілін спыняецца машына.

Кіроўца, спадар Аляксандр, вельмі ахвотна размаўляў па-польску. Аказалася, што ён вучыўся ў Варшаве.

На сярэдзіне шляху, калі мы загаварылі пра грыбы, якіх у гэтую пару года ў лесе шмат, Аляксандр захацеў паказаць нам сваё любімае грыбное месца.

Шпацыруючы па лесе, мы знайшлі цэлых тры грыбы-парасоны!

На наступны дзень мы паехалі на роварах у аддалены на 20 км ад Гродна Свяцк.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=386&ImageId=43377

У гэтай вёсцы знаходзіцца палац Валовічаў, пабудаваны ў 18 ст.

У міжваенны перыяд палац аддалі польскай дзяржаве і ператварылі ў клініку для нарказалежных.

Пасля ІІ Сусветнай вайны тут змяшчаўся санаторый.

На жаль, у апошнія гады палац хутка пусташэе.

— Невядома, якім будзе яго лёс у далейшым. Няма грошай на рамонт, —  гаворыць спадар Станіслаў, вартаўнік палацу.

— Усярэдзіну зазіраць нельга. Будынак можа заваліцца, — дадае ён.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=386&ImageId=43369

Вялізны палац знаходзіцца ў парку з сістэмай сажалак і сапраўды варты таго, каб яго адведаць.

Вяртаемся дадому стомленыя, але выходныя залічваем як вельмі удалыя – надвор'е было яшчэ амаль летнім, сонечным, і, галоўнае, мы здолелі убачыць цікавыя мясціны.

Але ж найбольш мы задаволеныя сустрэчай з вельмі прыемнымі, добразычлівымі людзьмі. Сустрэча з імі яшчэ раз упэўнівае, што беларусы — адкрыты і гасцінны народ. www.t-styl.info