Для наведвання Белавежскай пушчы могуць увесці бязвізавы рэжым

Бязвізавы рэжым можа быць уведзены для гасцей Белавежскай пушчы на памежным пераходзе «Перароў-Белавежа». Праект знаходзіцца ў стадыі абмеркавання. 



zubry.jpg

Дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін удакладніў, што такі механізм плануецца ўкараніць для тых турыстаў, мэта паездкі якіх наведванне менавіта нацпарка.

«Лічу, што гэта будзе добры крок для таго, каб спрасціць візавыя фармальнасці пры перасячэнні мяжы», — сказаў Вадзім Кармазін.

Беларусь плануе выдаваць бясплатныя візы падчас буйных спартыўных мерапрыемстваў. Пералік такіх мерапрыемстваў распрацоўваюць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальны алімпійскі камітэт, нагадвае БелТА.