Цнянскія страсці

Правы і інтарэсы сотняў людзей былой вёскі Цна перакрэслілі, каб дагадзіць адной сям’і. 

Хаця Цна знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Мінска, транспартныя зносіны са сталіцай заўсёды былі праблемай для вяскоўцаў. Таму цнянцы спакон веку хадзілі ў горад па сцежцы, якую самі і пратапталі праз поле і лес. Нават калі ў 2003 годзе Цна ўвайшла ў межы Савецкага раёна Мінска, гэтая сцежка засталася асноўным і самым кароткім пешаходным маршрутам, які звязвае былую вёску са сталіцай.

475cc020a2dc98e1bd061ddfdf162fdc.jpg

Трэба мець на ўвазе, што акрамя прадуктовай крамы, у Цне няма ні дзіцячага садку, ні школы, ні бальніцы. Дзеці і студэнты, працоўныя і пенсіянеры ходзяць па гэтай сцежцы ў любы час і пры любым надвор’і. Аўтобусы ў Цну не заходзяць, толькі рухаюцца па Мінскай кальцавой дарозе з  інтэрваламі каля дзвюх гадзін.
Сабраўшы амаль сотню подпісаў, у лютым 2005 года былыя вяскоўцы, а зараз ужо сталічныя жыхары, звярнуліся ў Мінскі гарвыканкам і адміністрацыю Савецкага раёна з просьбай пра добраўпарадкаванне сцежкі — гэтай своеасаблівай дарогі жыцця для жыхароў Цны. Адміністрацыя раёна падтрымала ініцыятыву грамадзян, і ўжо на 2006 год сваім рашэннем Мінскі гарвыканкам запланаваў “распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на будову пешаходнай сцежкі з яе асвятленнем праз лясны масіў ад былой вёскі Цна да вуліцы Мірашнічэнка да сярэдніх школ №№ 34 і 147.
Але замест гэтага была добраўпарадкавана дарожка для жыхароў элітнага катэджнага пасёлка на беразе Цнянскага вадасховішча. І каб прайсці праз лес па добраўпарадкаванай і асветленай сцежцы, жыхарам былой Цны патрабавалася каля пяці гадоў змагання і больш за 40 лістоў у Адміністрацыю прэзідэнта, Мінгарвыканкам, адміністрацыю Савецкага раёна, ВКУП “Мінскзелянбуд і органы пракуратуры.
Але на гэтым прыгоды цнянцаў не скончыліся. Трэба было дабівацца ад уладаў добраўпарадкавання той часткі сцежкі, якая ідзе праз поле. На свой чарговы ліст па гэтай праблеме жыхары атрымалі адказ з адміністрацыі Савецкага раёна ад 20 ліпеня 2010 года пра тое, што пытанне добраўпарадкавання гэтай часткі сцежкі будзе разглядацца праектнай арганізацыяй, якая распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю па аб’екту “Комплексная рэканструкцыя тэрыторыі былой вёскі Цна. Інжынерныя сеткі.
Жыхары былой вёскі паспадзяваліся, што так яно і будзе, і аслабілі сваю ўвагу па гэтаму пытанню. У выніку сцежку днямі наогул перакрылі, бо дзялянку зямлі паміж дамамі, дзе яна праходзіла, аддалі прыватнай асобе пад будаўніцтва катэджа. І зараз сотні жыхароў Цны — ад малалетак да пажылых — вымушаныя хадзіць акружнымі шляхамі па праезнай частцы дарогі, штодня рызыкуючы трапіць пад колы.