Да 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам
Нацыянальны аргкамітэт па падрыхтоўцы і святкаванні 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам створаны 14 ліпеня ў Мінску на сходзе грамадскасці, прысвечаным святкаванню юбілею найбуйнейшай бітвы XV стагоддзя аб’яднаных армій Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага з войскам Тэўтонскага ордэна.
Нацыянальны аргкамітэт па падрыхтоўцы і святкаванні 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам створаны 14 ліпеня ў Мінску на сходзе грамадскасці, прысвечаным святкаванню юбілею найбуйнейшай
бітвы XV стагоддзя аб’яднаных армій Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага з войскам Тэўтонскага ордэна.
Старшынёй аргкамітэта абраны доктар гістарычных навук прафесар Анатоль Грыцкевіч, яго першым намеснікам — мастак Мікола Купава, намеснікамі — мастак Аляксей Марачкін, кандыдат
гістарычных навук Эдвард Зайкоўскі і краязнаўца Леанід Акаловіч.
Паводле слоў Грыцкевіча, бітва 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам мае непасрэднае дачыненне да гісторыі Беларусі, паколькі 28 з 40 харугваў войска ВКЛ былі з беларускіх земляў, а чатыры харугвы з
так званых літоўскіх земляў у асноўным таксама складаліся з беларускіх воінаў. Падчас Вялікай вайны 1409–1411 гадоў амаль уся тэрыторыя цяперашняй Літвы, за выключэннем Вільні і яе
наваколляў, была акупаваная крыжакамі, падкрэсліў навуковец. Ён заклікаў дзяржаўныя структуры Беларусі і афіцыйных беларускіх гісторыкаў «фактычна не адмаўляцца ад свайго гераічнага
мінулага» і прыняць прапанову пасла Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса пра сумеснае святкаванне 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам.
Як адзначыў Купава, 21 лістапада 2008 года прадстаўнікі грамадскасці накіравалі зварот прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму з прапановай узвесці ў Мінску манумент перамогі пад Грунвальдам.
Аўтары ліста прапанавалі да мая 2009 года прыняць урадавае рашэнне пра ўзвядзенні помніка, да ліпеня 2009 года падвесці вынікі конкурсу на месца для помніка, да красавіка 2010 года правесці адкрыты
конкурс на найлепшы праект манумента, да чэрвеня 2010 года закласці мемарыяльны камень на месцы будучага манумента, а затым пабудаваць яго на працягу пяці гадоў.
Паколькі на зварот не было атрымана ніякага адказу, па гэтым пытанні сябры аргкамітэта вырашылі звярнуцца да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея і паўторна да Сідорскага.
БелаПАН