Другая хваля рэпрэсій
Грамадзян, якія адбылі адміністрацыйныя арышты, чакае другая хваля рэпрэсій.
Пра гэта заявілі праваабаронцы з камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць». Зараз назіраецца павелічэнне выпадкаў звальненняў і адлічэнняў па палітычных матывах.
Грамадзян, якія адбылі адміністрацыйныя арышты, чакае другая хваля рэпрэсій.
Пра гэта заявілі праваабаронцы з камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць». Зараз назіраецца павелічэнне выпадкаў звальненняў і адлічэнняў па палітычных матывах.
З 19 снежня 2010 гады па 25 студзеня 2011 звольнены з працы 11 чалавек. Адлічаны (азнаёмлены з загадам пра адлічэнне) 2 студэнты з прафесійна-тэхнічных каледжаў (Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж
і Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж). А таксама студэнт з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. 61 студэнт, які ўдзельнічаў у акцыі пратэсту пасля выбараў, знаходзіцца пад
пагрозай адлічэння з вышэйшых навучальных устаноў.
Як кажуць праваабаронцы, у параўнанні з папярэднімі гадамі адлічэнням спрабуюць надаць менш палітызаваны кантэкст. Зрабіць рэпрэсіі не такімі прыкметнымі. Напрыклад, не дапускаюць да іспытаў
студэнтаў, якія прапусцілі адзін ці некалькі залікаў (з-за адміністрацыйнага арышту). А калі дапускаюць, то крытычна абмяжоўваюць тэрміны здачы прадметаў. Зніжаюць ацэнкі. Прапануюць напісаць заяву
на адлічэнне па ўласным жаданні, матывуючы гэта тым, што так будзе менш праблем.
«Штодзённыя звароты студэнтаў, на якіх аказваюць ціск, сведчаць пра распачатую так званую другую хвалю рэпрэсій», — заявілі праваабаронцы
«Салідарнасці».
З лютага звольнены Пётр Мігурскі, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Ён, кандыдат эканамічных навук, працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.
«Ці вы працуеце ў ВНУ, ці займаецеся палітыкай», — паставілі яму ўльтыматум. Пётр Мігурскі напісаў заяву на звальненне.
У офісе Брэсцкай абласной арганізацыі АГП супрацоўнікі КДБ правялі 8 лютага ператрус. Ён адбыўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» у Мінску 19
снежня. Забралі сістэмны блок кампутара. Брэсцкую грамадскую актывістку Юлію Пашко дапыталі наконт тых падзей у абласным упраўленні КДБ. А Уладзіміра Лемеша з Салігорска, давераную асобу
экс-кандыдата Андрэя Саннікава, гэтым разам дапыталі ў Савецкім РУУС Мінска. Раней ён пабываў на допыце ў салігорскім КДБ.
У райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласці КДБ 7 лютага правёў допыт старшыні суполкі БНФ Леаніда Аўтухова. Ён панёс дакументы на замену пашпарта ў міліцыю, дзе яму і паведамілі, што ў супрацоўнікаў КДБ
«ёсць размова». 19 снежня актывіста ў Мінску не было. А ў сталіцы дапыталі кіраўніцу моладзі БХД Любоў Каменеву. Адваката з ёй не пусцілі. Яе калега, актывіст БХД і дэпутат
райсавета Аляксей Цюлькоў, быў дапытаны ў аддзяленні КДБ у Асіповічах.
А ў кіраўніка Гомельскай абласной арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі правялі вобыск 5 лютага. Гаспадар у гэты час быў на партыйным сходзе ў Рэчыцы, у кватэры
знаходзілася жонка. Чэкісты забралі кампутар.