Два гады таму быў арыштаваны Алесь Бяляцкі
Сёння спаўняецца роўна два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага — віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра
«Вясна». Да гэтай даты прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=113520
Бяляцкі, затрыманне 4 жніўня 2011 г. © Радыё
Свабода
Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=113520
Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года. У лістападзе таго ж года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і асудзіў да чатырох з паловай гадоў
пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не
ўяўлялася магчымым, так як цэнтр «Вясна» працуе нелегальна — улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што
шкода, які нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашана за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.
Праваабаронца адбывае пакаранне ў Бабруйску, ён афіцыйна прызнаны вязнем сумлення.
Да даты арышту Алеся Бяляцкага прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Акцыя прысвечана «сучасным гуманістам і летуценнікам, а таксама тым
людзям і арганізацыям, якія ўвасабляюць сабой Беларусь свабоды і супраціву». Акцыі салідарнасці рыхтуюцца ў гэтых і іншых краінах свету.
Што да Беларусі, то заяўкі на правядзенне 4 жніўні пікетаў салідарнасці з палітвязнямі былі пададзеныя ў больш чым дзесяці гарадах, аднак усюды правядзенне акцый было забаронена мясцовымі
ўладамі.
Напярэдадні Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі Міжнародная федэрацыя правоў чалавека чарговы раз заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць свайго віцэ-прэзідэнта Алеся
Бяляцкага. Неадкладна вызваліць Бяляцкага і спыніць пераслед праваабаронцаў заклікаў і спецдакладчык па Беларусі Рады ААН па правах чалавека Міклаш Харашці, а таксама прадстаўнік Дзярждэпа ЗША.