Акцыя салідарнасці з Бяляцкім прайшла ў Гомелі
Праваабаронца Анатоль Паплаўны правёў у Гомелі акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім — арыштаваным роўна два гады таму віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніком закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».
![spring96.org__files_images_pa_edc8144b4f6065253e7627e2ac93c41b.jpeg spring96.org__files_images_pa_edc8144b4f6065253e7627e2ac93c41b.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_pa_edc8144b4f6065253e7627e2ac93c41b.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гомельскі праваабаронца распаўсюдзіў у людных месцах абласнога цэнтра (на рынках, прыпынках грамадскага транспарту) некалькі соцень паштовак з партрэтам Бяляцкага і інфармацыяй пра тое, як і за
што ён апынуўся ў месцах пазбаўлення волі. Акцыя салідарнасці пачалася на прыпынку грамадскага транспарту каля Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны, дзе ў свой час вучыўся і пачаў актыўную
грамадскую дзейнасць Бяляцкі.
Разам з калегамі ён падаваў у гарвыканкам заяўку на правядзенне ў Гомелі 4 жніўня вулічнага шэсця ў знак салідарнасці са зняволеным праваабаронцам, але ўлады не санкцыянавалі мерапрыемства. Сваю
адмову яны матывавалі тым, што па маршруце шэсця размешчаны падземны пешаходны пераход і адміністрацыйныя будынкі, а гэта супярэчыць закону аб масавых мерапрыемствах.
БелаПАН