У цэнтры Варшавы адбылася акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім

Пікет у падтрымку беларускіх палітвязняў прайшоў сёння на Замкавай плошчы польскай сталіцы. У ім узялі ўдзел блізу 30 чалавек. Сярод іх былі дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы Марэк Мігальскі, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў, дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка, грамадскія актывісты Анатоль Міхнавец, Вячаслаў Сіўчык ды іншыя.

charter97.org__photos_gallerie_323409f11fda0b956144a65f6bf9c528.jpeg


Удзельнікі акцыі трымалі беларускія нацыянальныя сцягі, плакаты і транспаранты з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і партрэты арыштаванага праваабаронцы.
Падчас пікету можна было падпісаць паштоўку на імя палітвязняў, якія знаходзяцца ў турмах нашай краіны.
Сёння ў Варшаве пройдуць і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне арышту Алеся Бяляцкага, у тым ліку публічная дыскусія і джазавы канцэрт.
charter97.org