Дзе ў траўні будуць служыць праваслаўныя літургіі па-беларуску

Расклад беларускамоўных літургій у праваслаўных храмах Беларусі.

658c8e9c6.jpg

Сачыць за зменамі ў раскладзе можна на сайце ініцыятывы, а таксама ў суполках Фэйсбуку і УКантакце.

Мінск


10 траўня, пятніца
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча). ФБ, УК.
11 траўня, субота – памяць свяціцеля Кірылы Тураўскага (1183)
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)
12 траўня – Нядзеля 3-я пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц
8:30 (9:00) – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава). ФБ 
17 траўня, пятніца – памяць дабравернага Барыса, князя Тураўскага і Пінскага (ХІІ ст)
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча)
18 траўня, субота – іконы Божае Маці Ружанскай
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)
24 траўня, пятніца – памяць роўнаапостальных Мяфодзія (885) і Кірыла (869), настаўнікаў славянскіх
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча)
25 траўня, субота – памяць Сабору навамучанікаў, якія ў Бутаве прынялі пакуты
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)
26 траўня – Нядзеля 5-я пасля Пасхі, пра самаранку; Каложскай іконы Божай Маці
10:40 – царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, вул. Кірылы і Мяфодзія 7/1 (ст.м. «Няміга»)
31 траўня, пятніца – памяць святых айцоў сямі Усяленскіх Сабораў; памяць праведнага Іаана Кармянскага
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча) 

Мінская вобласць


12 траўня – Нядзеля 3-я пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц

7:00 – Кафедральны сабор Пераяўлення Збаўцы (г. Заслаўе, Мінскі р/н). ФБ, УК
19 траўня – Нядзеля 4-я пасля Пасхі, пра паралізаванага
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай, пл.Свабоды,3 (г.п. Івянец, Валожынскі р/н)

Гродна


11 траўня, субота – памяць свяціцеля Кірылы Тураўскага (1183)
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
18 траўня, субота – іконы Божае Маці Ружанскай
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
19 траўня – Нядзеля 4-я пасля Пасхі, пра паралізаванага
9:00 – царква Сабору беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90 (кожную 3-юю нядзелю месяца)
25 траўня, субота – памяць Сабора навамучанікаў, якія ў Бутаве прынялі пакуты
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
26 траўня – Нядзеля 5-я пасля Пасхі, пра самаранку; Каложскай іконы Божай Маці
9:00 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 3-юю нядзелю месяца) 
10:00 – царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, вул. Перамогі, 5.
Ва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п.Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага),
Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка),
Ларысы Геніюш (7 красавіка),
Максіма Багдановіча (25 траўня).