Дзяржпагранкамітэт: Змяняючы прозвішча, маладыя забываюць мяняць дакументы

У першым паўгоддзі гэтага года супрацоўнікі органаў пагранічнай службы Беларусі выявілі 84 беларускія грамадзяніны, якія рухаліся цераз дзяржаўную мяжу ў пунктах пропуску з парушэннем устаноўленых правілаў. 



20120825_154838.jpg

Пры гэтым 40 грамадзян, якія выязджалі з краіны, не прапусцілі цераз мяжу і адправілі ў падраздзяленні дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС для афармлення сапраўдных дакументаў. 


У Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі звяртаюць увагу на тое, што, як правіла, маладыя часта выязджаюць з краіны на адпачынак. Пры гэтым, змяняючы пры ўзяцці шлюбу прозвішча, некаторыя асобы не бяруць пад увагу, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі пунктаў 8 і 23 Палажэння аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджанага ўказам прэзідэнта ад 3 чэрвеня 2008 года № 294, дакумент, што сведчыць асобу (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь), падлягае абмену на працягу аднаго месяца з дня змены (перамены) прозвішча, уласнага імя, імя па  бацьку яго ўладальніка, пасля чаго лічыцца несапраўдным. 


У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 26 закона "Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь" падставай для пропуску цераз  мяжу фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў з'яўляецца наяўнасць прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі і актамі заканадаўства сапраўдных дакументаў. Перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі па несапраўдных дакументах, а таксама замах на такое парушэнне цягне адміністрацыйную адказнасць па частцы 1 артыкула 23.31 КоАП, максімальнае пакаранне прадугледжана ў памеры 50 базавых велічыняў.

belapan.by