Еўрапейскія ВНУ адчыняюць дзверы для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі
У сувязі з апошнімі падзеямі, калі ўлады паказваюць усімі сваімі дзеяннямі, што ім не патрэбна маладая інтэлектуальная эліта, ад якой залежыць сапраўдная будучыня краіны, многія еўрапейскія ўніверсітэты падставілі юеларусам плячо падтрымкі.

Святлана Ціханоўская падчас выступу па праграме Каліноўскага.
Гэтыя ВНУ гатовыя не толькі даць бясплатную адукацыю на еўрапейскім узроўні, але нават і плаціць стыпендыі студэнтам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у сябе на радзіме. Сярод краін, якія гатовыя аказаць рэальную дапамогу беларускім студэнтам, — Літва, Польшча, Славакія, Чэхія, Германія, Італія.
На працягу апошніх двух месяцаў Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэч і кансультацый аб выдзяленні дадатковых месцаў і адкрыцці спецыяльных праграм для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў, якія даюць магчымасць заставацца ў Беларусі і працягваць вучобу дыстанцыйна. Для студэнтаў, якія маюць патрэбу выезду з прычыны ціснення улады ці пераследу, ёсць шэраг стыпендый для дзённага навучання за мяжой. Падавацца на іх трэба ўжо цяпер, бо колькасць месцаў абмежавана, і вучэбны працэс ужо ў некаторых ВНУ распачаўся, але наборы ў некаторых ВНУ адкрыты пакуль ліміт месцаў не будзе скончаны.
Вынікі працы, праведзеныя Святланай Ціханоўскай і Каардынацыйнай Радай ужо ёсць — многія студэнты ўжо прыступілі да вучобы. На адкрыцці некаторых курсаў Ціханоўская нават уласна прымала удзел. Напрыклад, 20 кастрычніка яна выступіла ў Варшаўскім універсітэце з асноўным зваротам на цырымоніі адкрыцця ўрачыстая інаўгурацыя Клуба выпускнікоў Стыпендыяльнай праграмы Ўрада Рэспублікі Польшча ім. Кастуся Каліноўскага (дзейнічае з 2006 года) і разам з Паўлам Латушка прачыталі ўступную лекцыю ў рамках новага агульнаўніверсітэцкага прадмета, у якім асноўная ўвага надаецца навуковаму тлумачэнню падзей, якія адбываюцца ў Беларусі. Падчас адкрыцця Ціханоўская звярнулася да студэнтаў з Беларусі, вымушаных з’ехаць з радзімы:
«Дарагія студэнты і выпускнікі, маладыя і таленавітыя беларусы, памятайце, калі ласка, што вас чакае новая Беларусь. Вашы веды, крытычнае мысленне і свабода поглядаў будуць неверагодна патрэбныя ў новай і дэмакратычнай Беларусі».
Дзякуючы намаганням Ціханоўскай і ініцыятывам дырэкцый шэрагу еўрапейскіх ВНУ, беларускія студэнты, якія былі адлічаныя, былі затрыманыя, падвергліся рэпрэсіям, ці яшчэ ў які іншы спосаб пацярпелі за свае дэмакратычныя погляды, могуць разлічваць на атрыманне адукацыі ў шэрагу еўрапейскіх ВНУ:
Літва:
Віленскі універсітэт: Стыпендыя Вялікага Княства Літоўскага для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі (бакалаўр, магістр)
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – гатовы прыняць дадаткова сотні рэпрэсаваных студэнтаў, на дзённае і завочнае навучанне, па-руску і па-беларуску
Польшча:
Варшаўскі ўніверсітэт/Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага (бакалаўр і магістратуры, на польскай).
Вольны Беларускі універсітэт (Wolny Uniwersytet Białoruski, Варшава) – навучанне па-беларуску. Дыстанцыйнае і вочнае навучанне. Колькасць месцаў пакуль невядомая. Кіруе праграмай – Аляксандр Мілінкевіч. Спецыяльнасці: кіраванне, фінансы, права.
Kirkland Research. Стыпендыальная праграма імя Л. Кіркланда (заснавальнік – Польска-амерыканскі Фонд Свабоды) для кандыдатаў з Беларусі. Варшава, Кракаў, Вроцлаў, Познань, Люблін.
Сілезскі ўніверсітэт (Катавіцы) – адкрывае дадатковы набор на 40 месцаў для грамадзян Беларусі.
Універсітэт А. Міцкевіча (Познань) – запрашае на бясплатныя месцы для студэнтаў з Беларусі, якія былі адлічаны па палітычных прычынах.
Акадэмія выяўленчых мастацтваў (Шчэцін) – прапаноўвае 5 месцаў для рэпрэсаваных беларусаў, у тым ліку медыкаў.
e-mail: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
Акадэмія выяўленчых мастацтваў (Вроцлаў) – прапануе месцы для рэпрэсаваных беларусаў.
e-mail: szumiejko@asp.wroc.pl
Narodowa Agencja Wymiany Akademickiej (NAWA; Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў) – дадатковыя грашовыя стыпендыі для рэпрэсаваных студэнтаў на навучанне ў Польшчы.
Славакія:
Славакія прапануе больш за 20 стыпендый на навучанне ў Славакіі.
Больш падрабязнасцей і тэрміны можна даведацца, скантактаваўшыся з Амбасадай Славакіі ў Мінску.
Чэхія:
Masarykova univerzita (Масарыкаў універсітэт, Брно) – адкрывае стыпендыяльную праграму для рэпрэсаваных студэнтаў і даследчыкаў з Беларусі.
Германія:
Цюбінгенскі ўніверсітэт (Цюбінген) – прапануе бясплатны ўдзел у восеньскай і зімовай анлайн-школах па паліталогіі для рэпрэсаваных (на англійскай)
e-mail: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
Гамбургскі ўніверсітэт – прапануе анлайн-семестр для мінімум 150 студэнтаў, пачынаючы з лістапада.
Лейпцыгскі ўніверсітэт – магістарскія праграмы Global Studies (на англійскай) і European Studies (на англійскай і нямецкая). Агулам 3 месцы.
Для навучання ў Італіі і ў іншых еўрапейскіх краінах варта запоўніце заяўку:
Атрымаць фінансавую дапамогу студэнты, якія трапілі пад удар рэпрэсіўнага апарата, могуць атрымаць тут:
А таксама можна атрымаць іншую дапамогу, звярнуўшыся ў Цэнтр дапамогі пацярпелым студэнтам.