Святлана Ціханоўская падтрымала усіх, хто выйдзе сёння на марш

Зварот Святланы з'явіўся ў яе афіцыйным тэлеграм-канале.

photo_2020_11_01_12_37_19.jpg

«Сёння мірныя пратэстоўцы выходзяць на марш у гонар Дзядоў. Гэты дзень важны для беларусаў па дзвюх прычынах. Першая - сямейная - бо мы шануем памяць сваіх продкаў. Другая - народная - бо людзі выходзяць на мірны марш у пратэст супраць тэрору з боку дзяржавы. Першай традыцыі ўжо некалькі стагоддзяў, другой - некалькі дзесяцігоддзяў. І абедзве цяпер асабліва актуальныя, бо такі ж тэрор прама цяпер паўтараецца ў нашай краіне.
Я падтрымаю ўсіх, хто выйдзе сёння на вуліцу, каб паказаць: мы не забыліся наша мінулае, не забудзем і тое, што адбываецца цяпер. Беларусы - мірны народ, які ведае сваю гісторыю, як бы яе ні перапісвалі ў падручніках. І прыйдзе час, калі ў іх з'явіцца 2020 год - як год нараджэння новай, вольнай Беларусі».