
Раніцай улады агародзілі плошчу Незалежнасці, стэлу і Кастрычніцкую плошчу, у цэнтр горада была сцягнута вайсковая тэхніка. А 12й гадзіне пачаліся перабоі з мабільным інтэрнэтам, пазней зачынілі станцыі метро Акадэмія Навук, Парк Чалюскінцаў і Маскоўская.
«Белсат» вядзе жывую трансляцыю.
18:20 У Мінску запрацаваў мабільны інтэрнэт.
Яшчэ адно відэа з'явілася з разгону людзей у полі ля Экспабела. На ім бачна, як сілавікі шмат разоў страляюць у паветра і не даюць людзям адбіваць тых, каго затрымліваюць.
17:50 Паціху людзі пачынаюць разыходзіцца з Курапатаў. За імі сочаць супрацоўнікі ДПС і стаіць некалькі бусікаў.
Сілавікі спрабуюць затрымаць мужчыну: пырскаюць пярцовым газам з балончыка і збіваюць яго дручкамі. Але жанчыны яго адбіваюць!
17:30 Людзі ўсё яшчэ ідуць у Курапаты. Падымаюцца да асноўнага мемарыяла праз жывы калідор, які пратэстоўцы ўтварылі абапал сцежкі, стаўшы плячом да пляча і ўзняўшы нацыянальныя сцягі.





На Мірашнічэнка пачалі зноў затрымліваць людзей. Сілавікі спрабуюць іх дагнаць у дварах.
17:20 Людзі тым часам працягваюць ісьці ў Курапаты

17:05 Фантастычны момант на вуліцы Каліноўскага. Сілавік настаўляе стрэльбу на пратэстоўцу, а той не проста не адступае, а расшпільвае куртку і падымае футболку: страляй! У гэты момант зусім побач іншы чалавек у вайсковай форме страляе ў паветра.
16:55 У дварах на Мірашнічэнкі працягваецца хапун. Нягледзячы на ўсе перашкоды сілавікоў, людзі прарваліся ў Курапаты
Лукашэнка пагражаў «адрываць рукі» пратэстоўцам, яны адказалі крэатывам

16:45 Сілавікі прыехалі на вайсковых машынах па МКАД, выгрузіліся і пачалі адцясняць і разганяць пратэстоўцаў, якія стаялі на Мірашнічэнка.
16:40 Проста цяпер у Курапатах сотні людзей. Асобныя калоны яшчэ толькі падыходзяць, зараз шмат дэманстрантаў ля «Экспабела».

16:15 У раёне МКАД – Мірашнічэнкі сілавікі ўжылі супраць дэманстрантаў святлошумавую гранату, таксама чуваць стрэлы. Людзе пачалі затрымліваць проста ў полі каля Курапат. Некаторыя пасьпяваюць дабегчы да «Экспабелу».
16:00 Людзі і сілавікі


Адна з калон ужо пераходзіць пераход да Курапатаў
15:55 Па дарозе Калодзішчы-Заслаўе, аўтобусы, адзін вадамёт, хуткая і калючы дрот. Едуць у бок Курапатаў.
15:50 На Лагойскім тракце сілавікі ўзарвалі адну святлошумавую гранату.
Адчынены ўсе станцыі метро.
15:40 Асноўная частка калоны "Усход" перамясцілася з Каліноўскага на Кедышкі. Жыхары мікрараёна трымаюць дзверы пад'ездаў адчыненымі. На Лагойскім тракце чуваць выбухі сьвятлашумавых гранат
15:30 На Карбышава вялікі затор, упіраецца ў Лагойскі тракт. Аўтобусы выпускаюць пасажыраў, людзі ідуць да тракце пешшу, крычаць «Жыве Беларусь». Іх, размахваючы сцягамі, вітаю жыхары дамоў.


15:20 дна з калёнаў, што ідзе па Каліноўскага, пачала выходзіць на праезную частку — на ходніках усе не зьмяшчаюцца. У бок Уручча паехала спэцтэхніка, машыны з калючым дротам, аўтазакі, нават адна хуткая. На Усходзе сілавікі спрабавалі павярнуць, каб дагнаць калону пратэстуючых, але аўтамабілісты заблакавалі рух.

На Каліноўскага прыбылі аўтазакі, высадзіліся сілавікі. Хвост калоны адразу перамясціўся ў двары. Многія адышлі ў бок Сляпянскай воднай сістэмы. Аўтамабілісты спрабуюць заблакаваць рух аўтазакаў. Дэманстрантаў тут дзясяткі тысяч
15:10 Цяпер адна калёна ідзе па вуліцы Каліноўскага ад праспэкту Незалежнасьці, другая — па Валгаградзкай у бок Лагойскага тракту
15:00 Галава асноўнай калоны дэманстрантаў зараз ля скрыжавання з вуліцай Каліноўскага ля метро Усход. Хвост — ля метро Маскоўская. Калона нераўнамерная, людзі ідуць групкамі. Агулам у шэсці ўжо бярэ ўдзел каля 20 тысяч дэманстрантаў
Зброя супраць мірных людзей.





14:55 Яшчэ адна калона каля метро Ўсход.

Вось так адбываліся затрыманні і разгон.
14:50 Па вуліцы Кедышкі рухаецца вялікая калона дэманстрантаў.
14:40 За калонай на Валгаградскай рушылі сілавікі.
Каля 10 тысяч дэманстрантаў сабралася між праспектам Незалежнасці і вуліцай Кедышкі проці метро Усход. Калона сфарміравалася на вуліцы Кедышкі. З Філімонава да іх пад'ехала калона бусаў.
Вялікія групы людзей працягваюць рух па праспекце Незалежнасці. Зараз яны праходзяць скрыжаванне з вуліцай Філімонава. Ідуць па тратуарах ранейшым маршрутам моўчкі і без сцягоў.
14:35 Разгон ля станцыі метро «Маскоўская». Ідуць затрыманні. Людзі разбягаюцца хто куды. З двароў на праспэкце Незалежнасьці выбягаюць людзі — магчыма, там затрыманьні
Частка калоны заблакаваная на ўчастку ад Валгаградскай да БЦ «Аляксандраў пасаж». Калона разгарнулася і ідзе да Акадэміі навук.
14:30 Сілавікі сталі ў ланцуг на праспекце, дэманстранты абыходзяць іх па тратуары, скандуюць «Фашысты!». Ззаду калоны дэманстрантаў з бусаў выйшлі, імаверна, супрацоўнікі ГУБАЗіКа, апранутыя па-спартыўнаму з дубінкамі ў руках. За скрыжаваннем з вуліцай Макаёнка дзве калоны дэманстрантаў, якія рухаліся па тратуарах, аб’ядналіся зноў у адну вялікую калону і рушаць далей па праезнай частцы. Сілавікі едуць паволі ззаду
14:25 Людзі абыходзяць ланцуг АМАП па ходніках, некаторыя стаяць перад шэрагам АМАП з узьнятымі рукамі, жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі. Ззаду калёну Марша насьцігаюць два ланцугі АМАП. Людзі сыходзяць з праспэкту. Затрыманьняў пакуль няма.

14:20 Насупраць заводу «Луч» спынілася машына ДАІ, яна не прапускае аўтамабілі па праспекце Незалежнасці ў бок «Усходу». Машыны разгортваюцца і з'язджаюць у бок Акадэміі навук. З аўтамабіля ДАІ раздаецца папярэджанне, каб людзі пакінулі праезную частку. З боку метро «Маскоўская» даносіцца папярэджанне МУС аб парушэнні заканадаўства і воплескі, падобныя на стрэлы.
14:10 Калёна ў некалькіх тысяч чалавек рушыла па праспэкце Незалежнасьці ад Парку Чалюскінцаў у бок Курапат. Вялікая калона пратэстоўцаў выйшла са сквера Талбухіна на праспект Незалежнасці і заняла праезную частку. Шмат бел-чырвона-белых сцягоў.
14:00 Людзі пакрысе збіраюцца. Каля Парка Чалюскінцаў затрымалі журналіста ТАСС Юрыя Шамшура, пазней яго адпусцілі.


