У Брэсце затрымалі школьніка і таксіста
Іх падазраюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня

У Брэсце затрымалі 16-гадовага школьніка і 37-гадовага таксіста па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, паведамляе прэс-служба МУС.
Па версіі сілавікоў, 10 жнівеня 16-гадовы брэстаўчанін на праспекце Машэрава кінуў у бок міліцыянтаў бутэльку.
У ведамстве паведамляюць, што 37-гадовы таксіст, грамадзянін Азербайджана, які мае від на жыхарства ў Беларусі, прывёз пасажыраў на масавыя беспарадкі, а затым стаў кідаць камяні ў міліцыянтаў.
Абодва затрыманыя з'яўляюцца фігурантамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
tut.by