Затрыманы фотакоры «Новага Часу». Чамаданава сказала разбірацца на агульных падставах (абноўлена)
Пра затрыманне паведаміла жонка Дзмітрыя.
Нягледзячы на тое, што Дзмітрый быў абазначаны як журналіст, яго брутальна затрымалі. Моцна ўдарылі па твары. Цяпер наш фотакор у Партызанскім РУУС.
Таксама стала вядома, што затрыманы яшчэ два фотакоры "Новага Часу" — Яна Трусіла і Аляксандр Зяньковіч. Яны зараз знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС. Пра гэта паведаміла мама Яны Трусіла.
Як паведаміла жонка Дзмітрыева Кацярына, прэс-сакратар МУС сказала, што з Дзмітрыевым будуць разбірацца на агульных умовах, не зважаючы на тое, што ён журналіст.
Дапоўнена: на Дзмітрыя Дзмітрыева склалі два пратаколы — па 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы).
Лёс Зяньковіча і Трусіла пакуль не вядомы. Датэлефанавацца да Кастрычніцкага РУУС не атрымліваецца.