Марш супраць тэрору ў гарадах Беларусі (фота, відэа, абнаўляецца)
1 лістапада ў розных гарадах Беларусі людзі выходзяць на мірны пратэст.
Горадня. Сёньня пункту збору не абвяшчалі, у Telegram-каналах аб'явілі самаарганізацыю
Каля Савецкай вуліцы і ў цэнтры гораду стаяць аўтобусы і аўтазакі з АМАП. Ачэпленая Савецкая плошча.
На вуліцы Савецкай частка кавярняў зачынілі дзьверы, хоць людзі ўнутры сядзяць. Па самой вуліцы ходзіць шмат «людзей у цывільным» і міліцыянты. Каля 100 чалавек перасоўваюцца невялікімі групамі і вітаюцца адзін з адным «Жыве Беларусь!»
Людзі з вуліцы Савецкай разышліся, ходзіць АМАП групамі па два чалавекі
Вядома ад 6 затрыманых, сярод іх тры анархісты.
А вось што адбылося ў Жодзішках. Аказваецца, там жыве "мэр" Смаргоні, і людзі з БЧБ-сцягамі прыйшлі яго павітаць. Амаль усіх з гэтага відэа затрымалі.