Галасаванне: татальна-прымусовае
Кантроль адміністрацый устаноў і прадпрыемстваў за ўдзелам людзей у датэрміновым галасаванні “фактычна носіць татальны характар. “Адбываецца арганізаванае прымусовае галасаванне, — заявіў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна Валянцін Стэфановіч.
Кантроль адміністрацый устаноў і прадпрыемстваў за ўдзелам людзей у датэрміновым галасаванні “фактычна носіць татальны характар. “Адбываецца арганізаванае прымусовае галасаванне, — заявіў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна Валянцін Стэфановіч.
“Ёсць шэраг выпадкаў, калі прадстаўнікі адміністрацый навучальных устаноў проста прыводзяць сваіх студэнтаў, — адзначыў ён. — Альбо прыходзяць на ўчасткі і просяць даць інфармацыю — спіс студэнтаў, якія галасавалі. Ёсць выпадкі, калі выбаршчыкі просяць выдаць даведкі аб тым, што яны прагаласавалі, каб паказаць на прадпрыемстве.
Напрыклад, у Баранавічах, як паведамілі назіральнікі, на выбарчы ўчастак № 37 прыйшла намеснік па выхаваўчай працы. І прасіла камісію даць звесткі пра студэнтаў каледжа, якія прагаласавалі, каб астатніх прымусіць галасаваць. У прысутнасці назіральнікаў такой інфармацыі яна не атрымала.
Масава галасавалі студэнты Мінскага педуніверсітэта на выбарчым участку № 53. Запускалі галасаваць па 10 чалавек. Са словаў студэнтаў, іх папярэдзілі, што калі не прагаласуюць — высяляць з інтэрнатаў.
Тое ж самае назіралася і са студэнтамі БНТУ. На пытанне “Чаму ідзеце датэрмінова?, яны казалі: “Такая палітыка ўніверсітэта. Двое студэнтаў пры гэтым папрасілі даведкі для дэканата аб тым, што яны прагаласавалі. Ім было адмоўлена, таму што такой даведкі не існуе.
Зафіксаваны і факты завышэння колькасці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі. Маніпуляцыі з бюлетэнямі, як паведамілі назіральнікі, адбываюцца на выбарчым участку № 46 Цэнтральнага раёна Мінска. Бо лічбы назіральнікаў істотна разыходзяцца з дадзенымі выбарчай камісіі. Напрыклад, на той момант, калі назіральнікі налічылі 29 чалавек, якія прагаласавалі, камісія выдала лічбу — 73.
Як падкрэсліў Валянцін Стэфановіч, адкрытымі застаюцца праблемы з захаванасцю скрыняў і апячатваннем пакояў. Вельмі насцярожвае, што сябры камісій у абед альбо пасля заканчэння галасавання знаходзяцца на ўчастках. Назіральнікаў выдаляюць, а самі зачыняюцца ў пакоі. “І што там адбываецца, ніхто нічога не ведае. Я лічу, што камісія не павінна знаходзіцца ў памяшканні для галасавання па-за сваёй працай без кантролю назіральнікаў. А у нас такія тэндэнцыі спрэс назіраюцца, — сказаў праваабаронца.
Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі за чатыры дні ў Беларусі прагаласавалі 17, 4 працэнта выбаршчыкаў. У лідэрах — Віцебская вобласць з 25,9 працэнтамі, аўтсайдэр — Мінск з 13,6%.
Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары знаходзяцца на 306 выбарчых участках. Але толькі на 224 участках ім паведамілі аб колькасці выбаршчыкаў на участках. На
астатніх такую інфармацыю выбарчыя камісіі адмовіліся агучыць.