ГКС замест ФГС
Прадстаўнікі грамадскага сектара Беларусі, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы “Усходняе партнёрства раскрытыкавалі
дзяржструктуры, якія заявілі пра намер далучыцца да дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці (ФГС).
Сутнасць прэтэнзій у тым, што суб’екты дзяржаўнай сістэмы, з аднаго боку, выказваюць зацікаўленасць у працы Форума, з другога — дэманструюць невыкананне агульнапрынятых нормаў
супрацоўніцтва.

22 кастрычніка ў Кіраўнічы камітэт Форума грамадзянскай супольнасці (ФГС) “Усходняга партнёрства паступіў сумесны зварот прадстаўнікоў Грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) пры
Адміністрацыі прэзідэнта, у якім выказвалася гатоўнасць членаў савета далучыцца да дзейнасці ФГС. Удзельнікі ФГС адказалі згодай абмяркоўваць фармат такога ўдзелу. Але на прынцыповай аснове: ў
адпаведнасці з нормамі і прынцыпамі работы Форума, а таксама з улікам таго, што ГКС сам па сабе не з’яўляецца структурай грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Асаблівую заклапочанасць удзельнікаў Нацыянальнай платформы ФГС выклікае дзейнасць па стварэнні платформы грамадзянскай супольнасці, што было ініцыявана праектам “Развіццё патэнцыялу для
супрацоўніцтва дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Гэты праект рэалізуецца на сродкі Еўрапейскай камісіі пад эгідай АБСЕ і міжнароднай арганізацыяй CIVICUS.
Нацыянальны каардынатар ФГС па Беларусі, кіраўнік Міжнароднага кансорцыума ЕўраБеларусь Улад Вялічка зазначае, што грамадзянская супольнасць вітае любыя рэальныя крокі беларускай дзяржавы ў накірунку
супрацоўніцтва з грамадзянскім сектарам, але гэтыя працэсы мусяць адбывацца адкрыта, на прынцыпах узаемнай адказнасці і ўключэння ў працэс дзейсных структур грамадзянскай супольнасці.
Другі Форум грамадзянскай супольнасці адбудзецца ў Берліне 18—19 лістапада гэтага года. На яго прадстаўнікі Беларусі паедуць са сфармуляванымі прапановамі па развіцці даследчай дзейнасці,
мясцовага самакіравання, культуры, пытанняў веравызнання, па развіцці і рэалізацыі моладзевай палітыкі.
“Берлінскі Форум будзе крокам у развіцці грамадзянскай супольнасці ў межах праграмы “Усходняга партнёрства як суб’екта. Цяпер змястоўную частку вырашаюць
удзельнікі Форума, а не Еўракамісія, — зазначыў Нацыянальны каардынатар ФГС па Беларусі Улад Вялічка.